Мінск 16:08

Еўра, расійскі рубель і юань патаннелі на таргах 12 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

12 сакавіка, Позірк. Агульная еўрапейская, а таксама расійская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 сакавіка 2026 года.

Еўра патаннеў да 3,3812 (-0,28%; -0,0096), расійскі рубель — да 3,7225 за 100 (-0,07%; -0,0027), юань — да 4,2777 за 10 (-0,07%; -0,0029)

Курс долара не змяніўся. 11 сакавіка ён вырас да 2,9261 рубля (+0,1%; +0,0029).

На мінулым працоўным тыдні (2–6 сакавіка) курс долара вырас на 2,53% (з 2,8536 да 2,9259), еўра — на 0,5% (з 3,375 да 3,3918), юаня — на 1,22% (з 4,2142 да 4,2657 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,69% (з 3,7489 да 3,7230 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: