У Беларусі забяспечваецца “прававая абароненасць кожнага чалавека”, заяўляе Лукашэнка
15 сакавіка, Позірк. У Канстытуцыі Беларусі закладзены “вялікі сэнс” — “адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ, згуртаваны найважнейшымі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі, якія дасталіся нам ад продкаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка з нагоды Дня Канстытуцыі.
“На аснове Канстытуцыі выбудаваная нацыянальная прававая сістэма, забяспечваецца прававая абароненасць кожнага чалавека”, — цытуе палітыка яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі “няўхільнае выкананне” Асноўнага закона дазваляе Беларусі “стабільна развівацца і ўпэўнена ісці наперад, нягледзячы на складанасць геапалітычнай абстаноўкі”.
“Няхай гэтае свята, — адзначыў ён, — стане напамінам аб адказнасці перад будучымі пакаленнямі за мір і дабрабыт роднай краіны”.
Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь была прынятая Вярхоўным Саветам 12-га склікання 15 сакавіка 1994 года.
24 лістапада 1996 года асноўны закон быў абноўлены і дапоўнены на рэферэндуме, у выніку чаго Лукашэнка атрымаў фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы.
На рэферэндуме 17 кастрычніка 2004 года з Канстытуцыі было ліквідавана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш чым на два тэрміны.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
10 верасня 2020 года, прадстаўляючы Андрэя Шведа на пасадзе генеральнага пракурора, Лукашэнка назваў масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якія доўжыліся ў тыя дні, “нахабнай інтэрвенцыяй”, якая “падаграваецца і кіруецца звонку”. Натхняючы нагляднае ведамства на “выратаванне краіны ад гэтага нашэсця”, ён сказаў, што “часам не да законаў, трэба прыняць жорсткія меры”.
13 сакавіка 2026 года Лукашэнка заявіў прадстаўнікам дзяржСМІ, што калі хтосьці паспрабуе паўтарыць у Беларусі 2020 год, “рэакцыя будзе вельмі жорсткая”. “Скажу больш: не гледзячы ні на якія законы і заканадаўства, я буду на гэта больш жорстка рэагаваць… Я павінен дзейнічаць так, як гэта трэба, і не толькі вам, а вам, дзецям”, — сказаў ён.
Фраза “часам не да законаў” стала мемам. З 2020 года ў Беларусі не спыняюцца беспрэцэдэнтныя па маштабе палітычныя рэпрэсіі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


