ЕАБР панізіў прагноз па інфляцыі ў Беларусі на 2026 год

16 сакавіка, Позірк. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) панізіў прагноз па інфляцыі ў Беларусі на 2026 год.
У новым макраэканамічным аглядзе аналітыкі банка канстатавалі, што інфляцыя ў краіне запавольваецца трэці месяц запар.
Нагадаўшы, што, паводле афіцыйных даных, у лютым інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 5,6% — пасля 6,4% у студзені, эксперты адзначылі, што “асноўным фактарам зніжэння агульнага росту цэн” у мінулым месяцы стала “запаволенне інфляцыі ў сектары паслуг” — да 5,4% (тут і далей год да года; г/г) пасля 8,2%. Гэта звязана з “пераносам планавага падвышэння тарыфаў на ЖКП са студзеня на сакавік”.
“Захоўваецца тэндэнцыя запаволення росту цэн на нехарчовыя тавары — да 2,1% г/г пасля 2,5% г/г, чаму садзейнічае захаванне моцнага беларускага рубля, — гаворыцца ў аглядзе. — Паскарэнне росту цэн на сезонную гародніну і садавіну — да 5,6% г/г пасля 3,7% г/г — захавала харчовую інфляцыю ў лютым (8,7% г/г) блізкай да ўзроўню студзеня”.
Такім чынам, ЕАБР прагназуе інфляцыю ў 2026 годзе “ніжэй за абноўленую мэту”, якая складае 7%. У студзені аналітыкі банка прагназавалі па выніках года інфляцыю “на ўзроўні 7%”.
Згодна з аглядам інфляцыйных працэсаў, апублікаваным каля тыдня Нацыянальным банкам, базавая інфляцыя (не ўлічвае сезонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта мяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай перспектыве або рэгулююцца дзяржавай) у лютым 2026 года склала 6,8%. У студзені 2026 года гэты паказчык быў роўны 6,9%, у снежні 2025-га — 7,3%.
Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы склаў 5,6% (+3,7% і +4,9% адпаведна). Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі да 3,9% (+6,6%, +6,4%).
Спажывецкія цэны ў лютым 2026 года выраслі на 0,6%, ад пачатку года — на 1%.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не мае перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не мусілі вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (па факце 0,5%), у лютым (з нарастальным вынікам) — не больш за 2% (1%).
Далей: сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
Паводле інфармацыі Нацбанка, адчувальная інфляцыя, паводле вынікаў штоквартальнага апытання насельніцтва, у снежні 2025 года ў гадавым вымярэнні склала 11,3%, чаканая інфляцыя ў наступныя 12 месяцаў — 11,2%.
У верасні 2025-га гэтыя паказчыкі былі роўныя 11,2% і 10,7% адпаведна. Такім чынам, паказчык адчувальнай інфляцыі вырас на 0,1 п.п., чаканай — на 0,5.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
