Лукашэнка пра Разанскую вобласць РФ: Гэта глыбінка нашай самасвядомасці

16 сакавіка, Позірк. Разанская вобласць — “невялікая, але вельмі развітая вобласць Расійскай Федэрацыі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з губернатарам гэтага суб’екта РФ Паўлам Малковым.
“Гэта глыбінка, калі хочаце, глыбінка нашай самасвядомасці”, — заявіў архітэктар рэжыму, які сістэматычна знішчае беларускую нацыянальную самасвядомасць.
Лукашэнка, якога цытуе яго прэс-служба, заявіў пра “агульную гісторыю”, адзначыўшы, што ў гады Другой сусветнай вайны ў Брэсцкай крэпасці змагалася каля 180 чалавек з Разанскай вобласці. “Гэта гераічныя людзі. На тэрыторыі Беларусі загінулі 4,5 тысячы разанцаў, абараняючы сваю тады зямлю. Таму я і кажу: вы мусіце адчуваць, што прыехалі да сябе дадому”, — сказаў ён расійскаму госцю.
“Я хачу, каб вы разумелі: вы прыехалі ў свой родны горад. Мы заўсёды радыя гасцям (хоць іх гасцямі не назавеш) з Расійскай Федэрацыі. Я хачу, каб вы былі ўпэўненыя: усё, пра што ваша дэлегацыя, якая прыбыла ў Мінск, дамовіцца з беларусамі — прамыслоўцамі, аграрыямі, вытворцамі станкоў, пасажырскай і грузавой тэхнікі, — мы выканаем у тэрмін. Мы людзі абавязковыя, заўсёды былі такімі і застанемся”, — дадаў палітык.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі і Разанскай вобласці РФ “нібыта і паказчыкі неблагія” ў плане эканамічнай супрацы: “Мы хутка дасягнем 300 мільёнаў долараў тавараабароту. Але мы можам значна дадаць”.
Спікер прапанаваў Малкову пры жаданні наведаць беларускія прадпрыемствы (“калі ласка, выбірайце любыя”).
“Асаблівую ўвагу звярніце на станкабудаванне, бо без станкоў няма ні аўтамабіляў, нічога няма, — адзначыў ён. — Мы ўмеем сёе-тое рабіць: і фрэзерныя, і шліфавальныя, і такарныя станкі, і многае іншае абсталяванне. Паглядзіце, пераканайцеся ў тым, што мы ўмеем нешта рабіць ды пазначце сабе тое, што мы павінны будзем вам паставіць”.
Разанская вобласць, паводле яго слоў, як і Беларусь, распрацоўвае тарфяныя радовішчы. “Мы не страцілі гэтыя навыкі з часоў Савецкага Саюза. Калі трэба будзе навучыць вашых людзей, падказаць, дапамагчы і папрацаваць разам, мы заўсёды гатовыя”, — прапанаваў ён госцю.
Акрамя таго, як сцвярджае Лукашэнка, у гэтым расійскім рэгіёне “карыстаюцца аўтарытэтам беларускія прадукты харчавання, абутак і адзенне”. “Усё гэта мы ўмеем рабіць, гатовыя супрацоўнічаць з вамі і пастаўляць вам на вашае жаданне адпаведную прадукцыю”, — паабяцаў ён.
Разанская вобласць, падкрэсліў спікер, “заўсёды славілася ў тым ліку надзейнымі вайсковымі кадрамі”.
“Разанская вышэйшая вайсковая вучэльня заўсёды вельмі шмат нашых беларусаў заканчвала, і цяпер нямала іх служыць у нашых Узброеных сілах. Такія моцныя людзі, якія клапоцяцца пра гэтую самую дэсантуру, берэты і гэтак далей. Многія часці, якія расфармоўваліся пасля распаду Савецкага Саюза, я захаваў у даніну павагі гэтым людзям, якія заўсёды ішлі наперадзе, змагаліся, ваявалі за нашыя інтарэсы”, — дадаў Лукашэнка.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамвытворчасць за два месяцы скарацілася на 3,7%, год таму быў рост на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



