Мінск 22:14

Двое мужчын загінулі на пажары ў Гарадоцкім раёне

Відэа: МНС Стоп-кадр: “Позірк”

16 сакавіка, Позірк. Два чалавекі загінулі 16 сакавіка на пажары ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыя пра пажар у жылым доме ў вёсцы Сяльцо паступіла ў ведамства ў 11:02.

“Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС дом быў цалкам ахоплены агнём. На месцы пажару работнікамі МНС выяўленыя трупы двух мужчын 1986 і 1981 года нараджэння”, — гаворыцца ў паведамленні.

Абставіны здарэння высвятляецца.

Паводле звестак МНС на раніцу 16 сакавіка, з пачатку 2026 года ў краіне здарыліся 1.943 пажары — на 22,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (1.581). На іх загінулі 218 чалавек (+25,3%; 174), траўмаваны — 171 (у 1,74 раза больш; 98).

Падзяліцца: