Унутраныя войскі атрымалі новыя гранатамёты, агнямёты, кулямёты і бронетранспарцёры — Карпянкоў

18 сакавіка, Позірк. У спецыяльных падраздзяленнях служыць 35% усіх байцоў унутраных войскаў (УВ) МУС, заявіў у інтэрв’ю дзяржСМІ намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў.
Паводле яго слоў, цяпер дзейнічае 13 такіх атрадаў, якія “паспяхова выконваюць задачы па лініі крымінальнай міліцыі, барацьбы з тэрарыстамі і экстрэмістамі, па прыкрыцці малых гарадоў і населеных пунктаў прыгранічча”.
“Універсальныя байцы атрымалі на ўзбраенне новыя гранатамёты, ПТКРы (процітанкавыя кіраваныя ракеты, прызначаныя для знішчэння танкаў, бронетэхнікі, хованак і нізкалётных цэляў. — “Позірк“.), агнямёты, буйнакаліберныя кулямёты, бронетранспарцёры БТР-82А”, — заявіў камандуючы УВ.
Паводле слоў Карпянкова, падвышэнне “элітных падраздзяленняў” у статусе разам з “іншымі эфектыўнымі захадамі” скіраванае на тое, каб “значна ўзмацніць” абарону прыгранічных тэрыторый і мясцовых жыхароў.
“Удасканальваючы нашу арганізацыйна-штатную структуру, улічваем ваенна-палітычную абстаноўку вакол Беларусі <…>. Аналізуючы спробы “каляровых рэвалюцый” за апошнія гады, назіраем: і ў Грузіі, і ў Сербіі, і ў Іране найбольшую рэзультатыўнасць сярод праваахоўнікаў у супрацьдзеянні правакацыям, пры правядзенні аперацый па нейтралізацыі лідараў і завадатараў масавых беспарадкаў паказалі прафесійныя, добра ўзброеныя, мабільныя спецпадраздзяленні”, — заявіў намеснік кіраўніка МУС.
Досвед “СВА”, як расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны, паводле слоў Карпянкова, “дэманструе, што менавіта спецназаўцы паспяхова выконваюць шырокі спектр любых баявых задач пры мінімальных стратах”. “Таму яшчэ тры гады таму акцэнт міністрам унутраных спраў быў зроблены на развіцці падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ва ўнутраных войсках”, — падкрэсліў ён.
Паводле слоў спікера, мінулы год быў абвешчаны ва ўнутраных войсках годам развіцця беспілотнай лятучай авіяцыі і сістэм радыёэлектроннай барацьбы. “Мы сталі самі збіраць і вырабляць дроны — прычым самыя лепшыя, якія добра паказалі сябе на СВА. Стварылі тры цэнтры прымянення беспілотнай лятучай авіяцыі і сродкаў РЭБ”, — сцвярджае камандуючы УВ.
Ва ўнутраных войсках таксама робяцца “вялікія высілкі”, каб “максімальна прафесійнай” станавілася патрульна-паставая служба (ППС). У 2026 годзе на гэтую службу прыпадае “каля 15% баявых задач”; чвэрць асабовага складу ў ППС —} байцы, што служаць на падставе кантракту.
“Салдаты-тэрміноўцы, якія выконваюць задачы на вуліцах, асабліва падрыхтаваныя, нясуць службу ў тым ліку з пісталетамі Макарава. Рыхтуем патрульна-паставыя падраздзяленні з упорам і на супрацьстаянне тэрарыстычным пагрозам”, — заявіў Карпенкаў.
Паводле слоў намесніка кіраўніка МУС, на ўзбраенне начальнікаў вайсковых нарадаў паступілі пісталеты-кулямёты ППК-20, “з якімі можна ўпэўнена ісці на любога тэрарыста”.
Карпянкоў распавёў пра ўдзел спецпадраздзяленняў УВ у “раптоўнай праверцы баявой гатоўнасці” Узброеных сіл — “у ролі ўмоўнага праціўніка”. Ён адзначыў, што супрацоўнікі “адпрацавалі многія спосабы эфектыўнага адказу на магчымыя сітуацыі: уварванне, правакацыі, пранікненне дыверсійна-выведніцкіх груп і незаконных узброеных фарміраванняў”.
Падчас падзей 2020 года Карпенкаў узначальваў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК). Асабіста ўдзельнічаў у сілавых акцыях супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. 6 верасня 2020 года ён разбіў дубінкай шкляныя дзверы мінскай кавярні O’Petit, у якой хаваліся ад міліцэйскага гвалту пратэстоўцы.
19 лістапада 2020 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі. Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза і шэрагу дэмакратычных краін.
Варта адзначыць, што і ўнутраныя войскі ў цэлым былі актыўна задзейнічаныя ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе; прыцягваліся да разгону вулічных акцый і ў ранейшыя гады.
З канца 2022 года ў складзе УВ актыўна ствараюцца новыя спецпадраздзяленні, у першую чаргу з ліку кантрактнікаў, якія раней адслужылі ва ўнутраных войсках. Трэніроўкамі байцоў спецатрадаў УВ займаліся дзейныя і былыя баевікі расійскай ПВК “Вагнер”.
Рэжым Аляксандр Лукашэнка практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



