Мінск 21:45

Ва УС праходзіць штабная трэніроўка па кіраванні тылавым забеспячэннем

18 сакавіка, Позірк. Аб правядзенні сумеснай штабной трэніроўкі на базе стацыянарных пунктаў кіравання ў пунктах пастаяннай дыслакацыі органаў ваеннага кіравання тылавога забеспячэння паведаміла прэс-служба Мінабароны 18 сакавіка.

Мерапрыемства праводзіць намеснік міністра абароны па тыле — начальнік тылу Узброеных сіл генерал-маёр Андрэй Бурдыка.

Асноўнымі задачамі названыя “павышэнне зладжанасці органаў кіравання тылавым забеспячэннем і ўдасканаленне алгарытмаў працы службовых асоб пры распрацоўцы плана тылавога забеспячэння войскаў”.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі практычна безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

17 сакавіка на базе каледжа МУС прайшоў вучэбна — метадычны збор з кіруючым складам тэрытарыяльных органаў унутраных спраў краіны, у тым ліку са здачай нарматываў па фізічнай і агнявой падрыхтоўцы, паведаміла прэс-служба МУС.

14 сакавіка на базе вайсковай часці 3310 адбыліся тактыка-спецыяльныя заняткі з удзелам вайскоўцаў унутраных войскаў і супрацоўнікаў АМАП УУС Мінаблвыканкама “па пошуку і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў“.

Падзяліцца: