З РФ у Беларусь вернутыя чарговыя партыі драўляных паддонаў
18 сакавіка, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь дзвюх партый драўляных паддонаў у сувязі з адсутнасцю ў кіроўцаў фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю, якая экспартуецца, паведаміла 18 сакавіка Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Агулам у двух аўтамабілях, якімі кіравалі грамадзяне Беларусі, знаходзілася 432 паддоны, яны ехалі 16 і 17 сакавіка з Мінска ў Маскоўскую вобласць.
Аўтамашыны “вернутыя на сумежную тэрыторыю да месца адгрузкі, а перавозчыкі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.2 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі (падкаранціннага матэрыялу, падкаранціннага грузу). — “Позірк“.).
Аб вяртанні ў Беларусь 700 і 375 паддонаў праз праблемы з фітасанітранымі сертыфікатамі, Рассельгаснагляд паведамляў адпаведна ў лістападзе і верасні 2025 года.
Сёлета 17 сакавіка служба паведаміла, што спыніла вываз грамадзянінам Беларусі з Кастрамы (РФ) у Брэсцкую вобласць 22 тон піламатэрыялаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

