Мінск 15:11

Курс долара перавысіў 3 рублі ўпершыню з кастрычніка 2025-га

Фота: Geralt / pixabay.com

19 сакавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка 2026 года.

Курс долара вырас да 3,0184 рубля (+0,79%; +0,0238). Апошні раз на супастаўным узроўні долар быў 6 кастрычніка 2025 года, калі падаражэў з 3,0056 да 3,039 рубля (+1,11%; +0,0334).

Каціроўка еўра сёння вырасла да 3,4628 (+0,48%; +0,0164), юаня — да 4,4508 за 10 (+0,99%; +0,0436).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6056 за 100 (-1,1%; -0,0402).

На мінулым працоўным тыдні (9–13 сакавіка) каціроўка долара вырасла на 0,25% (з 2,9259 да 2,9332), юаня — на 0,81% (з 4,2657 да 4,3001 за 10); расійскага рубля — знізілася на 0,69% (з 3,723 да 3,6972 за 100), еўра — на 0,86% (з 3,3918 да 3,3625).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: