Экс-палітвязень Пальчыс пра высылку ў Літву: Ніхто ніякага выбару не рабіў, проста прывезлі і ўсё

20 сакавіка, Позірк. Вызваленаму 19 сакавіка і адразу высланаму з Беларусі ў Літву блогеру і грамадскаму дзеячу Эдуарду Пальчысу не далі выбару, застацца на радзіме ці з’ехаць за мяжу.
“Ніхто ніякага выбару не рабіў, проста прывезлі і ўсё”, — паведаміў ён журналістам у Вільнюсе.
Паводле яго слоў, прашэнне аб памілаванні ён не пісаў і ніхто яго да гэтага не прымушаў. З краіны яго выправадзілі без пашпарту, маецца “толькі даведка”.
“[На мяжы] літоўская мытня (відаць, маецца на ўвазе памежная служба. — “Позірк”.) усё добра зрабіла — вельмі хутка ўсе візы паставіла, вельмі добра да нас ставілася, таму мы ўдзячныя”, — сказаў блогер.
На пытанне, як да яго ставіліся ў турме, ці зазнаў ён збіццё ці катаванні, Пальчыс адказаў, што “ўсялякае было, але шмат каму было горш, таму не хочацца скардзіцца на нешта”.
Мужчына адчуваў падтрымку іншых людзей, калі толькі трапіў у няволю, але пасля “была такая ізаляцыя”: “Я не ведаў некаторых навін па два-тры гады, даведваўся праз два гады, што адбылося нешта”.
Найбольш шакавальнай навіной для яго быў напад Расіі на Украіну. “Я быў у штрафным ізалятары, выйшаў — пачатак вайны ва Украіне, гэты была, напэўная, адна з самых [шакавальных], калі браць міжнародныя падзеі”, — паведаміў блогер.
У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталася ў Беларусі, а 15 былі накіраваныя ў Літву.
Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года. 17 снежня 2021-га Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да 13 гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 293 (масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацбяспецы Беларусі) Крымінальнага кодэкса.
Вызвалены праваабаронца Стэфановіч: Трэба дамагацца мараторыю на пераслед
Высланая ў Літву журналістка Бахвалава мае намер дамагацца вызвалення свайго мужа палітаглядальніка Ільяша


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

