Мінск 15:54

У Мінскім раёне ў лабавым сутыкненні з грузавіком загінуў 65-гадовы кіроўца “Пежо”

Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

20 сакавіка, Позірк. Аб гібелі ў ДТЗ 20 сакавіка 65-гадовага жыхара Мінскага раёна паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася каля 10:45 на 6-м км аўтадарогі Н-9034 Новы двор — Міханавічы — Пяцеўшчына каля аграгарадка Гатава (Мінскі раён).

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына, кіруючы аўтамабілем “Пежо”, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з грузавіком “Сканія”, які рухаўся ў счэпцы з паўпрычэпам. Грузавым аўтамабілем кіраваў 65-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна.

У выніку ДТЗ кіроўца “Пежо” памёр на месцы здарэння.

Падзяліцца: