Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання носяць “выключна абарончы характар” — военачальнік
22 сакавіка, Позірк. Вайскоўцы “працягваюць выконваць задачы” ў рамках комплексных вучэнняў з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе Міністэрства абароны.
Паводле слоў начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Аляксандра Лаўрэнава, цяпер удзельнікі вучэнняў знаходзяцца “на завяршальным этапе падрыхтоўкі да абарончай аперацыі”.
“Праведзены комплекс мерапрыемстваў па планаванні аперацыі. Войскі выйшлі, занялі свае раёны баявога прызначэння, прыступілі да інжынернага абсталявання і стварэння адпаведных сістэм агню і баявога парадку ў сваіх раёнах адказнасці”, — заявіў Лаўрэнаў.
Вучэнні, паводле яго сцвярджэння, носяць “выключна абарончы характар”: “Мы адпрацоўваем абарону механізаванымі брыгадамі, вядзенне баявых дзеянняў у паласе забеспячэння. Адпрацоўваем правядзенне контратак, аднаўленне становішча па дзяржаўнай мяжы”.
“Можна адназначна адзначыць тое, што той досвед, які на працягу ўжо некалькіх гадоў маюць Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі, улічаны намі пры планаванні і арганізацыі абарончых аперацый, а таксама пры вядзенні баявых дзеянняў”, — сказаў военачальнік.
Лаўрэнаў звярнуў увагу на “шырокае прымяненне” на вучэннях беспілотных лятальных апаратаў “у розных сістэмах”, што дае “вялікую дапамогу ў нанясенні агнявога паражэння ў рэжыме анлайн”.
Раней паведамлялася, што комплексныя вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання пройдуць з 19 да 25 сакавіка на тэрыторыі Брэсцкай і Мінскай абласцей, “максімальна набліжаных” да ландшафту краіны, а таксама “на значнай адлегласці ад дзяржаўнай мяжы”.
Раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі праводзілася з 16 студзеня — у абыход Мінабароны. Мерапрыемствы першапачаткова планавалася праводзіць да вясны, аднак 3 сакавіка іх ініцыятар заявіў, што праверка будзе працягвацца.
Паралельна з 26 студзеня па ініцыятыве Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, афіцыйна называючы яе ўслед Крамлём “спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВО)”. Увесь гэты час улады практычна бесперапынку праводзяць вучэнні сілавога блока.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


