Мінск 22:35

“Белавія” адмяніла чарговыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў

Фота: "Белавія"

26 сакавіка, Позірк. Аб адмене чарговых рэйсаў з Мінска ў Тэль-Авіў (Ізраіль) паведамляе Нацыянальная авіякампанія “Белавія”.

Рашэнне прынята ў сувязі з тым, что авіяцыйныя ўлады Ізраілю працягнулі абмежаваньні на выкарыстаньне паветранай прасторы для замежных авіяперавозчыкаў да 16 красавіка.

Рэйсы адмененыя да названай даты, гаворыцца ў паведамленні.

“Пасажыры могуць аформіць вяртанне квіткоў па месцы іх набыцця або перанесці вылет на іншую дату”, — паведаміў перавозчык.

Раней паведамлялася, што “Белавія” адмяніла два рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў і назад — 19 і 22 сакавіка. Прычынай стала тое, што авіяцыйныя ўлады Ізраіля працягнулі да 23 сакавіка закрыццё паветранай прасторы для замежных авіякампаній.

10 сакавіка стала вядома, што “Белавія” адмяніла два рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў, запланаваных на 12 і 15 сакавіка.

9 сакавіка амбасада Беларусі ў Тэль-Авіве паведаміла аб магчымасці пакінуць Ізраіль рэгулярнымі рэйсамі авіякампаній гэтай краіны. Было заяўлена, што даступныя квіткі на рэйсы авіякампаній El Al, Israir, Arkia і Air Haifa.

Сітуацыя звязаная з баявымі дзеяннямі на Блізкім Усходзе.

28 лютага Ізраіль і ЗША пасля правалу перамоваў па ядзернай праграме Тэгерана пачалі ваенныя аперацыі супраць рэжыму аятол у Іране.

Праз гэта беларускія турысты не змаглі своечасова вярнуцца дадому з краін Блізкага Усходу. “Белавія” здзейсніла шэраг вывазных спецрэйсаў з ААЭ, Амана, Катара. Паведамлялася, што ўсяго было вывезена амаль 2,4 тыс. чалавек.

Падзяліцца: