Мінск 00:19

16-гадовы матацыкліст пацярпеў у ДТЗ у Столінскім раёне

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

26 сакавіка, Позірк. Увечары 25 сакавіка ў Столінскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам падлетка, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 25-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем “Вольва”, пры павароце налева не саступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з матацыклам “GR” пад кіраваннем 16-гадовага падлетка, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

У выніку аварыі матацыкліст дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. У момант ДТЗ ён знаходзіўся без моташлема і не меў права кіравання транспартнымі сродкамі.

У 2025 годзе, паводле папярэдніх даных, колькасць аварый у Беларусі скарацілася на 6%, заяўляў у студзені 2026-га начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17 (з 434 да 417). Пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названа).

Падзяліцца: