14 чалавек аштрафаваныя ў Пухавіцкім раёне за продаж банкаўскіх карт махляру
27 сакавіка, Позірк. У Пухавіцкім раёне спынена схема незаконнага абароту банкаўскіх карт, паведамляецца ў тэлеграм-канале УУС Мінскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС выявілі 14 грамадзян, якія “прадалі свае банкаўскія карты трэцяй асобе”. У выніку карты “былі выкарыстаныя як сродак плацяжу ў супрацьпраўных схемах”.
На гэтыя карткі “ажыццяўляўся перавод выкрадзеных грашовых сродкаў грамадзян”.
Такім чынам, гаворыцца ў паведамленні, жыхары раёна сталі “міжвольнымі памагатымі ў крадзяжы чужой маёмасці”.
У дачыненні да іх складзеныя пратаколы за “наўмыснае стварэнне ўмоў для здзяйснення крадзяжу”.
Дзеянні парушальнікаў кваліфікаваныя паводле арт. 12.35 КаАП. Суд прызначыў ім штрафы.
У Беларусі колькасць выпушчаных банкамі плацежных карт за 2025 год павялічылася на 3,9% (з 19.370.115 на 1 студзеня 2025-га да 20.133.113 на 1 студзеня 2026-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Калі Лукашэнка кажа пра вайну, ён кажа выключна пра вайну ў абарону сваёй уладыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


