За шыльдай “яднання” Беларусі і РФ — павольнае знішчэнне беларускай ідэнтычнасці і незалежнасці, заяўляе Ціханоўская

2 красавіка, Позірк. “Дзень яднання Беларусі і Расіі”, які рэжым Аляксандра Лукашэнкі адзначае 2 красавіка, ёсць “ледзь не самым цынічным так званым святам”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Праўда ў тым, што гэтае “яднанне” — толькі шыльда, за якой усё заўсёды выглядае наступным чынам: павольнае знішчэнне нашай ідэнтычнасці і незалежнасці, — адзначыла палітык у сваім тэлеграм-канале. — У Крамлі любяць паўтараць адное і тое ж: “Мы адзін народ”. Але ж нечаму менавіта “рускі”. Для іх беларуская мова проста дыялект рускай. Нашая самабытная культура — вясковы каларыт, сапраўдная гісторыя — толькі невялічкі дадатак да іх перапісанай і ўсеагульнай “вялікай і рускай”.
“Гэты саюз ніколі не разглядаўся Расіяй як роўны, бо рабіўся дзеля павольнага знішчэння нашай ідэнтычнасці і незалежнасці. Каб потым проста растварыць Беларусь у “рускім свеце”, пра які так мараць. Як сказаў Карал Гаўлічак-Бораўскі, рускія часта называюць усё рускае “славянскім”, каб потым назваць усё славянскае “рускім”, — адзначыла яна.
Ціханоўская падкрэсліла, што беларуская гісторыя “не расійская, яна еўрапейская”: “Статут ВКЛ, гарады з Магдэбургскім правам, Скарына, нашыя школы, літаратура, традыцыя самакіравання — нічога агульнага з тым, каб быць проста “малодшым братам”.
Цяперашняя прысутнасць Расіі “паўсюль у Беларусі”, паводле яе слоў, ёсць не праявай сяброўства, а коштам, які Лукашэнка “30 гадоў плаціць з кішэні беларусаў, каб яму дапамагалі ўтрымліваць уладу”.
“Аднак за гэта беларусы плацяць сваёй бяспекай, суверэнітэтам, будучыняй. Беларусам не патрэбнае такое яднанне. Нам патрэбная Беларусь, якая сама вырашае, куды ісці, з кім сябраваць і як жыць. Беларусь, дзе паважаюць нашую мову, наш выбар і нашую годнасць. Мы — годны народ Беларусі, і ніколі не будзем малодшымі братамі. Бо мы ведаем, хто мы ёсць”, — дадала дэмлідар.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык адзначыла, што “Лукашэнка ізалюе Беларусь і чапляецца за Маскву як за сваю апошнюю апору”, за што плаціць беларускім суверэнітэтам і называе 2 красавіка “Днём яднання”. У гэты час “беларусы выбіраюць іншы шлях”. “Наша еднасць — з Украінай, Польшчай, Літвой і ўсімі, хто стаіць за свабоду. Мы не спынімся змагацца за нашу будучыню”, — падкрэсліла Ціханоўская.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў далейшую падтрымку Мінска з боку Масквы з тым, як шчыльна яны будуць збліжацца.
Працэс актывізаваўся пасля таго, як Расія падтрымала Лукашэнку на хвалі поствыбарных пратэстаў 2020 года, а таксама пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны ў лютым 2022-га, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
Ціханоўская неаднаразова заклікала заходніх партнёраў не атаясамліваць рэжым Лукашэнкі і народ Беларусі, і каб Беларусь у канчатковым выніку “не была аддадзеная Пуціну як суцяшальны прыз”.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваіх аналітычных справаздачах шмат разоў заяўляў пра тое, што Масква працягвае выкарыстоўваць структуры Саюзнай дзяржавы для фактычнай анексіі Беларусі і знаходзіцца ў фінальнай стадыі гэтага працэсу.
Мінск і Масква робяць усё магчымае для зніжэння ваенна-палітычнай напружанасці ў свеце, сцвярджае Лукашэнка

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


