Кучынскі ў Вашынгтоне сустрэўся з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа, у тым ліку з Коўлам

2 красавіка, Позірк. У рамках візіту ў Вашынгтон дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
На сустрэчы з Коўлам, а таксама намеснікам памочніка дзяржсакратара Крысам Смітам Кучынскі, згодна з паведамленнем на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, “выказаў падзяку за вызваленне палітычных зняволеных” Беларусі. Дэталі размовы не прыводзяцца (сумеснай фатаграфіі таксама няма).
У рамках візіту ў амерыканскую сталіцу дарадца Ціханоўскай таксама сустрэўся з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы ЗША Эндзі Бэйкерам і спецыяльным памочнікам прэзідэнта, старшым дырэктарам па справах Еўропы і Расіі ў Савеце нацыянальнай бяспекі Чарльзам Маклафлінам.
На сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Freedom House Джэймі Флаем Кучынскі выказаў “асаблівую падзяку” камандзе гэтай міжнароднай арганізацыі (адзначыўшы дырэктара літоўскага офіса Віціса Юрконіса) за “самаадданую працу па аказанні дапамогі былым палітвязням у аднаўленні іх жыцця пасля вызвалення”.
“Далейшая падтрымка з боку такіх надзейных партнёраў, як Freedom House, вельмі важная”, — падкрэсліў ён.
Акрамя таго, у Вашынгтоне Кучынскі таксама сустрэўся з рэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) Алінай Паляковай. У іх, як адзначаецца, адбылася “змястоўная дыскусія па пытаннях палітыкі ЗША і ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама пра магчымасці ўключэння гэтай тэмы ў сумесныя мерапрыемствы і ініцыятывы ў будучыні”.
30 сакавіка візіт Кучынскага ў Вашынгтон анансавала Ціханоўская ў Сейме Літвы на адкрыцці круглага стала “Беларусь і Літва: выклікі і/або магчымасці”. Яна выказалася з гэтай нагоды, кажучы пра важнасць захавання еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на фоне зняцця часткі абмежавальных мер ЗША.
“Мы працягнем размаўляць з нашымі амерыканскімі партнёрамі, даказваючы, чаму важна, каб на Літву і на краіны ЕС не чыніўся ціск у гэтым пытанні. Сёння мой дарадца Дзяніс Кучынскі накіроўваецца ў Вашынгтон, каб у Белым доме абмеркаваць у тым ліку і гэтае пытанне”, — заявіла яна тады.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 зняволеных, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу).
У адказ адміністрацыя Дональда Трампа паабяцала зняць яшчэ частку санкцый — з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК). 26 сакавіка ЗША афіцыйна знялі абмежаванні з “Беларуськалія” і БКК. Акрамя таго, зняты санкцыі з украінскага “Аграросквіту” (Кіеў) — даччынага прадпрыемства БКК.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



