Камандуючы войскам Швецыі, якая нядаўна далучылася да НАТО, азнаёміўся з абаронай літоўска-беларускай мяжы

2 красавіка, Позірк. Дэлегацыя Узброеных сіл Швецыі на чале з камандуючым войскам Мікаэлем Клесанам 1 красавіка наведала пагранзаставу імя Юргіса Кібартаса Вільнюскага памежнага атрада Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ).
Паводле інфармацыі САДМГ, шведскіх вайскоўцаў, якія прыбылі на мяжу Літвы з Беларуссю, азнаёмілі з працай цэнтра кіравання сістэмамі відэаназірання.
“Госці наведалі памежны кантрольны пункт Лаварышкес (з беларускага боку пункт Катлоўка. — “Позірк”.), агледзелі фізічны бар’ер, які складаецца з ахоўнага плота і калючага дроту (канцэрціны), а таксама сістэмы відэаназірання. Вайскоўцы Літвы прадставілі шведам парк сродкаў контрмабільнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Літва пачала ўмацоўваць сваю мяжу з Беларуссю спачатку на фоне павелічэння колькасці мігрантаў, якія імкнуцца нелегальна трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі (крызіс цягнецца з вясны 2021 года), а пасля праз узрослую ваенную пагрозу з боку Масквы і Мінска.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе ўлады ў Хельсінкі і Стакгольме падалі заяўкі на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс. Фінляндыя афіцыйна стала членам НАТО 4 красавіка 2023 года, Швецыя — 7 сакавіка 2024-га. Абедзве краіны доўгі час прытрымліваліся палітыкі нейтралітэту.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства



