Мінск 11:42

Міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт службы ў сувязі з “рэлігійнымі мерапрыемствамі”

3 красавіка, Позірк. У сувязі з “маючым адбыцца Вялікаднем і Вербнай нядзеляй” на ўзмоцнены варыянт нясення службы пераходзіць асабісты склад Міністэрствам унутраных спраў, паведамляе прэс-служба ведамства.

“Месцы правядзення рэлігійных мерапрыемстваў будуць узятыя пад асаблівы кантроль. На аб’ектах з вялікай колькасцю грамадзян прадугледжана арганізацыя прапускнога рэжыму і надглядныя мерапрыемствы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што супрацоўнікі міліцыі “арыентаваныя на абарону грамадзян ад супрацьпраўных замахаў і папярэджанне правапарушэнняў”.

“Інспектары ДАІ нацэленыя на рэгуляванне транспартных і пешаходных патокаў, спыненне грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху. Акрамя таго, будзе ўзмоцнена праца на аб’ектах транспарту. Стан правапарадку паблізу культавых збудаванняў і ў іншых грамадскіх месцах таксама будзе кантралявацца з дапамогай сістэм відэаназірання”, — заяўляе МУС.

Ведамства заклікала “з разуменнем паставіцца да прымаемых мер, выконваць грамадскі парадак, правілы бяспечных паводзін, праяўляць пільнасць”.

Каталіцкі Вялікдзень сёлета адзначаецца 5 красавіка, праваслаўны — 12 красавіка.

Падзяліцца: