У сакавіку ў Беларусь прыбыло амаль 9 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
3 красавіка, Позірк. 8.965 грамадзян Украіны прыбыло ў Беларусь у сакавіку 2026 года, паведаміў 3 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт.
Паводле звестак ведамства, у лютым такіх было 5.670, у студзені — 6.244.
Непасрэдна з Украіны ў сакавіку ў Беларусь прыбыло 6 грамадзян гэтай краіны (у лютым — 5), транзітам праз Польшчу — 7.997 (5.018), Літву — 928 (629), Латвію — 34 (18).
Усяго за 2026 год у Беларусь (па стане на 3 красавіка) уехала 20.879 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 11, транзітам праз Польшчу — 18.517, Літву — 2.262, Латвію — 89.
У лютым 2024 года Ігар Кізім, які на той момант займаў пасаду амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі, заявіў у інтэрв’ю “Позірку“, што “Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй“, па ўсёй бачнасці, маючы на ўвазе, што прапаганда спрабуе паднесці гэта як уцёкі ўкраінскіх грамадзян са сваёй краіны, а затым і з краін ЕС у “мірную і стабільную Беларусь“.
“Самае цікавае, што вы нідзе не знойдзеце ў адкрытых крыніцах дадзеных аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з вашай краіны. Сумленным і прыстойным з боку ГПК было б даваць гэтую статыстыку. Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — заявіў тады дыпламат.
Паводле апошніх апублікаваных на сёння даных ААН, па ўсім свеце на 19 лютага 2026 года было 5.923.870 ўкраінскіх уцекачоў (на 14 лістапада мінулага года іх было 5.880.360), у тым ліку ў краінах Еўропы — 5.374.780 (5.331.720).
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



