Мінск 13:28

За дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік

Ілюстрацыйнае фота: сайт урада Латвіі

11 красавіка, Позірк. За першую дэкаду красавіка Латвія спыніла 444 спробы мігрантаў незаконна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі — у 1,5 раза больш, чым за ўвесь сакавік (295), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай дзяржавы, якія публікуюцца штодня.

На дзесяць красавіцкіх дзён прыпадае 58,5% усіх прадухіленых Латвіяй ад пачатку 2026 года спробаў парушэння мяжы з беларускага кірунку (759; у студзені — 0, лютым — 20).

У гадавым вымярэнні колькасць спыненых у гэтым месяцы спробаў вырасла на 29,5% (1–10 красавіка 2025-га — 343); ад пачатку года — на 13,6% (1 студзеня — 10 красавіка 2025-га — 668).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: