Сергеенка абмеркаваў з міністрам абароны М’янмы “перспектывы ўзаемадзеяння” ў вайсковай сферы

11 красавіка, Позірк. “Зацікаўлены абмен думкамі” пра цяперашні стан і “перспектывы ўзаемадзеяння” ў вайсковай сферы адбыўся 10 красавіка ў Найп’іда на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Беларусі Ігара Сергеенкі і міністра абароны М’янмы Тун Ауна.
У гэтай ды іншых сустрэчах Сергеенкі з чыноўнікамі М’янмы ўдзельнічаў амбасадар Уладзімір Баравікоў.
Прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента падрабязнасці перагавораў з кіраўніком м’яманскага абароннага ведамства не прывяло, абмежаваўшыся толькі сумеснай фатаграфіяй і канстатацыяй факта сустрэчы.
Больш падрабязна ПП НС асвятліла гутарку Сергеенкі з прыведзеным да прысягі прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам. У прыватнасці, адзначаецца, што беларускі парламентарый перадаў новаабранаму кіраўніку м’яманскай дзяржавы віншаванні ад Аляксандра Лукашэнкі.
“Вы сталі добрым і шчырым сябрам Беларусі, — заявіў на сустрэчы Сергеенка. — Вашыя візіты ў нашу краіну, сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў Мінску, Найп’іда ды на міжнародных пляцоўках прадэманстравалі высокі ўзровень узаемнага даверу і павагі. Створаная трывалая аснова ў двухбаковых стасунках на доўгатэрміновую перспектыву. Паспяховая рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей дасць магчымасць вывесці нашыя стасункі на якасна новы ўзровень”.
Заяўлена, што бакі абмеркавалі “актуальныя пытанні супрацы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях”.
На сустрэчы са сваім калегам — старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза Кхінам Йі — Сергеенка заявіў, што Беларусь “надае прыярытэтную ўвагу развіццю ўсяго спектра стасункаў з М’янмай, у якой бачыць надзейнага і дружалюбнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі”. Суразмоўцы, як сцвярджаецца, “з задавальненнем адзначылі актывізацыю двухбаковай супрацы на ўсіх узроўнях і канстатавалі, што за мінулы год было дасягнута больш, чым за ўвесь перыяд ад моманту ўсталявання ў 1999 годзе дыпламатычных стасункаў”.
Бакі абмеркавалі “перспектывы развіцця двухбаковай парламенцкай супрацы, неабходнасць актывізацыі кантактаў па лініі парламенцкіх груп сяброўства, мэтазгоднасць падпісання Пагаднення аб міжпарламенцкай супрацы”.
Кхін Йі атрымаў запрашэнне наведаць Беларусь.
Сергеенка наведвае М’янму 7–12 красавіка.
3 красавіка Лукашэнка “ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста” павіншаваў з “абраннем на пасаду прэзідэнта” краіны Мін Аун Хлайна.
У той дзень парламент М’янмы абраў ім лідара хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у краіне ў 2021 годзе. У выніку перавароту быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад дзярждарадцы Аун Сан Су Чжы (лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру); яна і прэзідэнт Він М’ін былі арыштаваныя.
Пераварот выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), падчас поўнамаштабнай грамадзянскай вайны агульная колькасць загінулых магло перавысіць 90 тыс. чалавек на пачатак 2026 года.
Вынікі выбараў у М’янме не прызнаюцца апазіцыяй і дэмакратычнымі краінамі.
Лукашэнка наведваў М’янму ў лістападзе 2025 года.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



