Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень

12 красавіка, Позірк. Праваслаўныя вернікі 12 красавіка адзначаюць найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята — Уваскрэсенне Хрыстова, або Вялікдзень.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін узначаліў велікодную службу ў галоўным праваслаўным храме сталіцы — Свята-Духавым кафедральным саборы.
Што б ні здаралася ў свеце, адзначыў у святочным пасланні іерарх, для хрысціян існуе “найважнейшая навіна”, якая кіруе іх жыццём і ўчынкамі, вызначае склад думак. “Хрыстос Уваскрэс!” — вось тыя словы, з якімі царква ўжо дзве тысячы гадоў звяртаецца да кожнага, хто шукае адказы на галоўныя пытанні чалавечага быцця і радасць зносін з Богам”, — падкрэсліў ён.
Паводле слоў патрыяршага экзарха, “духоўная радасць” мае суправаджацца “дзякаваннем Богу”, каб людзі “ніколі не забывалі Крыніцы радасці”, бо “менавіта ў забыцці Бога, яго запаведзяў і духоўных законаў караніцца галоўная прычына чалавечых смуткаў”.
“Сучасны свет усё больш апускаецца ў бездань ваенна-палітычных канфліктаў, сацыяльна-эканамічных няладаў, прыродных катаклізмаў, і часам здаецца, што мы стаім на парозе здзяйснення прароцтваў пра канец свету, — адзначыў мітрапаліт Веніямін. — Пры гэтым сучасная інфармацыйная прастора, напоўненая бясконцай плынню цяжкіх навін і чутак, толькі ўзмацняе напружанне і трывогу ў свеце. Таму так важна памятаць словы Збавіцеля: “Калі ж пачуеце пра войны і пра ваенныя чуткі, не жахайцеся: бо належыць гэтаму быць, — але гэта яшчэ не канец”.
“У гэтыя неспакойныя часы мы асабліва маем быць сабраныя і пільныя да свайго духоўнага жыцця, да тых стасункаў, якія ў нас складаюцца з блізкімі ў сям’і, на працоўным месцы, у грамадстве. Не варта думаць, што ад нас не залежыць канец таго бою, які адбываецца ў гэтым свеце. Наша душа — вось тое галоўнае месца, дзе мы змагаемся з грахом і злом і дзе мы з дапамогай Божай будуем храм, у якім запануе Хрыстос”, — падкрэсліў праваслаўны іерарх.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінантнай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй, а Беларускі экзархат ёсць часткай РПЦ.
Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, што ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, у выніку чаго рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўзмацніў кантроль за рэлігійнай сферай.
У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў і абавязалі перарэгістравацца.
З пачатку восені 2020 года па 21 сакавіка 2026-га, згодна з данымі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 93 хрысціянскія служыцелі: каталіцкага касцёла — 37, евангельскіх цэркваў — 31, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



