Мінск 15:17

У ноч на 15 красавіка магчымыя “перапынкі ў абслугоўванні” трымальнікаў банкаўскіх картак

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

13 красавіка, Позірк. Пра правядзенне “тэхналагічных работ на апаратна-праграмным комплексе для забеспячэння выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм” паведаміла 13 красавіка прэс-служба Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Работы будуць праводзіцца 15 красавіка — з 3:00 да 6:30.

Паводле інфармацыі аператара тэхнічнай і інфармацыйнай апрацоўкі безнаяўных плацяжоў, у гэты час “магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра”.

Падзяліцца: