Ціханоўская: Чарнобыль паказаў, да чаго вядзе безадказнасць уладаў

26 красавіка, Позірк. Беларусь падвергнулася “галоўнаму ўдару Чарнобыля” — каля 70% радыеактыўных выпадзенняў прыйшлося на тэрыторыю краіны, заявіла 26 красавіка з нагоды 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне. Замоўчванне. Калі савецкая “стабільнасць” і першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе і жыццё людзей”, — гаворыцца ў прамове, апублікаванай на сайце палітыка.
“Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады, — канстатавала Тихановская. — Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней”.
Яна нагадала, што месца яе нараджэння — горад Мікашэвічы Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць) — “таксама трапіла ў зону радыяцыйнага забруджвання”. “У школе да нас часта прыходзілі лекары. Асабліва глядзелі шчытападобную залозу. Ёд стаў амаль звыклай рэччу, як нешта, што проста мусіць быць. След таго, што многія беларусы нарадзіліся на заражанай радыяцыяй зямлі, мы носім у сабе да гэтага часу”, — падкрэсліла дэмлідар.
“Мы павінны памятаць пра Чарнобыль, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Сённяшняя ўлада ў Беларусі паводзіць сябе гэтак жа, як савецкія ўлады падчас Чарнобыля. Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю, а калі там адбываліся інцыдэнты, іх спрабавалі гэтаксама хаваць, нібыта нічога не адбылося”, — сказала Ціханоўская.
Улады, паводле яе слоў, “пайшлі далей і цяпер размяшчаюць расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі”. “Гэта ператварае Беларусь у мішэнь, а беларусаў робіць закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі. Расія такім чынам спрабуе замацаваць свой кантроль над Беларуссю, шантажаваць і пагражаць суседзям. Бо расійская ядзерная зброя — гэта зусім не пра бяспеку. Гэта пагроза і для нашых людзей, і для нашай незалежнасці”, — адзначыла палітык.
“Так, Чарнобыль паказаў, да чаго вядзе безадказнасць уладаў. Але ён таксама паказаў і сілу салідарнасці. І ў гэты дзень я думаю пра нашых выдатных людзей. Не толькі тых, хто пацярпеў. Але і тых, хто дапамог. Чарнобыль паказаў, колькі ў свеце чалавечай цеплыні. Перасяленцаў падтрымлівалі родныя і сябры. Дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей прымалі сем’і ў Еўропе, Амерыцы, Канадзе на аздараўленне. Для многіх гэта быў першы досвед, што свет можа быць добрым, адкрытым і што нават за чужой мовай ты можаш убачыць чыёсьці вялікае сэрца”, — гаворыцца ў заяве.
Ціханоўская падкрэсліла важнасць памяці аб трагедыі на ЧАЭС і яе ахвярах. “Мы памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага”, — рэзюмавала яна.
26 красавіка 1986 года ў 1:23, адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое што атамная станцыя размешчана ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку разбурэння рэактара, асела ў Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



