Дыпламатычная служба ЕС вітала вызваленне Пачобута і заклікала выпусціць усіх несправядліва пазбаўленых волі

29 красавіка, Позірк. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў вітае вызваленне журналіста Анджэя Пачобута, чыя справа “сімвалізавала больш шырокія рэпрэсіі ў Беларусі”, заявіла галоўны спікер дыпламатычнага ведамства ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Аніта Хіпер.
“Хоць мы вітаем яго вызваленне, мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх тых, хто па-ранейшаму несправядліва знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі”, — адзначыла яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск адзначыў, што “абмен на польска-беларускай мяжы”, у рамках якога быў вызвалены Пачобут, стаў фіналам “складанай дыпламатычнай гульні, што цягнулася два гады і была поўнай драматычных паваротаў”.
“Гэта атрымалася дзякуючы выдатнай првцы нашых службаў, дыпламатаў і пракуратуры, а таксама вялікай дапамозе амерыканскіх, румынскіх і малдаўскіх сяброў”, — паведаміў ён, падзякаваўшы ад сябе асабіста і ад імя журналіста ўсіх, хто спрычыніўся да вызвалення.
Кіраўніца МЗС Латвіі Байба Бражэ вітала намаганні адміністрацыі ЗША, у той жа час нагадаўшы, што “рэпрэсіі і арышты з боку рэжыму Лукашэнкі працягваюцца, больш за 800 палітычных зняволеных застаецца за кратамі”.
28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен зняволенымі ў фармаце “5 на 5”.
Польскаму боку былі перададзеныя журналіст, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут (атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі на падставе абвінавачання ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы і распальванні варожасці), польскі манах-кармеліт Гжэгаж Гавел (абвінавачваўся ў шпіянажы, суд на момант вызвалення не прайшоў), грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза (14 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці), а таксама два грамадзяніны Малдовы, якія былі затрыманыя ў Расіі і абвінавачаныя ў шпіянажы.
Беларускі бок прыняў былога ўдзельніка беластоцкай харугвы (адзінкі) ваенізаванай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Уладзіслава Надзейку (быў арыштаваны за перадачу ў Мінск інфармацыі пра тых, хто атрымаў у Польшчы прытулак), былога намесніка кіраўніка Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандра Балана (працаваў на беларускага КГБ затрыманы ў Польшчы на запыт Украіны, якая абвінаваціла яго ў незаконных раскопках на анексаваным РФ паўвостраве Крым) і жонку расійскага вайскоўца, які служыць у Прыднястроўі (сепаратысцкі рэгіён Малдовы), Ніну Папову. Пятае прозвішча пакуль невядомае.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



