Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з прэзідэнтам Ірана сітуацыю на Блізкім Усходзе

30 красавіка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 30 красавіка пра яго тэлефонную размову з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам.
Адзначаецца, што размова адбылася “з ініцыятывы іранскага боку”.
Пезешкіян, як заяўляецца, праінфармаваў Лукашэнку “аб сітуацыі ў рэгіёне Персідскага заліва, а таксама аб пазіцыі афіцыйнага Тэгерана на перамовах са Злучанымі Штатамі Амерыкі”.
“Суразмоўцы канстатавалі, што галоўным каменем перапоны для выпрацоўкі мірных дамоўленасцяў выступае адсутнасць даверу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, зацікаўленая ў “больш хуткім урэгуляванні канфлікту”.
Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы абмеркавалі 26 красавіка міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і намеснік міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана Рэза Сейфалах Талай Нік.
Сустрэча прайшла ў Бішкеку (Кыргызстан) на палях нарады міністраў абароны дзяржаў — членаў ШАС. Адзначалася, што бакі таксама “абмяняліся думкамі па глабальнай і рэгіянальнай бяспецы”. Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзеная сітуацыі на Блізкім Усходзе.
28 лютага Ізраіль і ЗША пасля правалу перамоваў па ядзернай праграме Тэгерана пачалі ваенныя аперацыі супраць рэжыму аятол у Іране. У выніку быў забіты вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі, а таксама іншыя прадстаўнікі палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Ірана.
Тэгеран наносіў удары ў адказ. Іранскім нападам падвяргаўся не толькі Ізраіль, але і іншыя краіны Блізкага Усходу.
У выніку адной з іранскіх ракетных атак у Ізраілі загінуў ураджэнец Беларусі, які пражываў там, усяго прамымі і ўскоснымі ахвярамі такіх дзеянняў стала 29 чалавек, таксама ў выніку абстрэлаў загінулі чатыры жыхары Палестынскай аўтаноміі.
8 красавіка быў устаноўлены рэжым спынення агню (першапачаткова да 22 красавіка, пасля падоўжаны на перыяд перамоўнага працэсу).
Колькасць ахвяр у Іране дакладна невядомая. Іранскі Чырвоны Паўмесяц паведамляў пра гібель каля 2.000 чалавек і раненні звыш 20.000. Ізраільскія крыніцы заяўляюць пра 7.000 загінулых толькі ў шэрагах сілавых структур Ірана.
Армія ЗША паведаміла пра 13 загінулых амерыканскіх вайскоўцаў у выніку нападаў з Ірана і крушэнні самалёта KC-135 ў Іраку.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
