На прадпрыемстве ў Гродне загінуў рабочы, у дачыненні да адказнага за тэхніку бяспекі распачатая крымінальная справа

18 траўня, Позірк. На пачатку месяца на адным з прадпрыемстваў Гродна загінуў 39-гадовы механізатар комплекснай брыгады, паведаміла 18 траўня прэс-служба Следчага камітэта.
Па гэтым факце ў дачыненні да 48-гадовага майстра, адказнага за выкананне правілаў тэхнікі бяспекі ды іншых правілаў аховы працы, распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека).
Следчыя высветлілі, што майстар, у чые абавязкі сярод іншага ўваходзіць “арганізацыя бяспечнай вытворчасці работ грузапад’ёмнымі механізмамі”, даручыў 39-гадоваму калегу з дапамогай вілавога пагрузчыка “змясціць у аўтамабіль мармуровае крышыва ў мяккіх поліпрапіленавых кантэйнерах”.
Мужчына сеў у пагрузчык і пачаў выконваць даручэнне, знаходзячыся на рампе крытага склада. У нейкі момант перагружаная тэхніка перакулілася, рабочы быў ёю прыціснуты. Калегі выцягнулі пацярпелага з-пад пагрузчыка, мужчына быў без прытомнасці. Брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца, канстатавала смерць.
Як сцвярджаецца, адказны за тэхніку бяспекі майстар ведаў, што рабочы не мае допуску да работ на пагрузчыку, а таксама пра тое, што не можа ім кіраваць, але ўсё адно даў такое даручэнне.
Следчыя таксама высветлілі, што мужчыну раней неаднаразова прыцягвалі да выканання задач, якія не ўваходзілі ў яго службовыя абавязкі і патрабавалі спецыяльнай кваліфікацыі.
“Канчатковая прававая ацэнка дзеянням фігуранта будзе дадзеная па выніках расследавання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Колькасць работнікаў, якія загінулі на вытворчасці, за 10 гадоў павялічылася на 11,1% (з 72 за 2015-ы да 80 за 2025 гады), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Мінскай вобласці яна вырасла ў 2,6 раза (з 8 да 21), у Гродзенскай — на 20% (з 10 да 12); у Брэсцкай і Віцебскай — не змянілася (11 і 8 адпаведна); у Гомельскай — зменшылася на 23,1% (з 13 да 10), у Мінску — на 20% (з 10 да 8), Магілёўскай вобласці — на 16,7% (з 12 да 10).
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 красавіка паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два.
Паводле яго слоў, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум паводле колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Згодна з данымі Мінпрацы, асноўныя фактары траўматызму — недапрацоўка наймальніка (напрыклад недастатковая падрыхтоўка працоўных месцаў, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання ды інш.).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

