Мінск 21:05

Ціханоўская сустрэлася з Зяленскім (дапоўнена)

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

26 траўня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай, якая ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам на ўкраінскай зямлі.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, у сустрэчы 26 траўня узялі ўдзел таксама намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, яе галоўны дарадца Франак Вячорка і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

“Мы ўсе падтрымліваем імкненне народа Беларусі пазбавіцца ад расійскага ўмяшання і ведаем, што Расія зараз спрабуе яшчэ мацней уцягнуць Беларусь у гэтую вайну супраць Украіны”, — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале, паведамляючы пра сустрэчу з Ціханоўскай.

Ён адзначыў, што ва Украіне цэняць кожную праяву падтрымкі з боку беларусаў і вераць, што надыдзе дзень, калі паміж “дзяржавамі зноў усталююцца добрасуседскія стасункі, заснаваныя на рэальнай незалежнасці — як Украіны, так і Беларусі, — ад Масквы”.

“Сёння менавіта пра гэта мы размаўлялі са Святланай Ціханоўскай і яе камандай, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве. Украіна ніколі не несла пагрозы для Беларусі. І мы ўдзячныя тым беларусам, якія стаяць плячо ў плячо з Украінай цяпер, калі вырашаецца лёс і нашай незалежнасці, і незалежнасці кожнага народа, які мяжуе з Расіяй”, — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі паведаміў, што ў Кіеве праходзіць саміт, які аб’яднаў 24 дзяржавы, у першую чаргу еўрапейскія краіны. Прадстаўленыя, як ён адзначыў, “ўсе нашыя еўрапейскія суседзі”: Польшча, Славакія, Венгрыя, Малдова, Румынія і Беларусь.

Ціханоўская прыбыла ва Украіну 25 траўня.

Ціханоўская наведала беларускія мясціны ў Кіеве і ўшанавала памяць загінулых беларусаў

26 траўня, Позірк. Шэраг беларускіх мясцін у Кіеве наведала 26 траўня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Ля народнага мемарыяла на Майдане Незалежнасці палітык адзначыла, што "беларусы і ўкраінцы стаялі побач у самыя драматычныя часы Рэвалюцыі годнасці". "Я вельмі ўдзячная, што ў …
Падзяліцца: