СК распачаў крымінальную справу па факце ўдару БПЛА па аўтобусе з беларускімі дзецьмі на тэрыторыі РФ

старонка СК у сацсетцы “Вконтакте”
17 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па факце ўдару БПЛА па аўтобусе з дзецьмі з Гомельскай вобласці на тэрыторыі Расіі, паведаміла прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што беларускія следчыя “выбылі ў РФ для надання садзейнічання расійскім калегам”.
“Праводзіцца разбіральніцтва. Мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні з нашымі калегамі са Следчага камітэта РФ“, — адзначыў кіраўнік СК Канстанцін Бычак (відэазапіс з яго каментаром размешчаны ў тэлеграм-канале ведамства).
Міністэрства аховы здароўя РФ паведаміла, што пацярпелым “дапамога надаецца ў поўным аб’ёме“, запланавана правядзенне тэлемедыцынскіх кансультацый са спецыялістамі Расійскай дзіцячай клінічнай бальніцы (Масква). Наданне медыцынскай дапамогі пацярпелым каардынуе Федэральны цэнтр медыцыны катастроф.
Таксама паведамляецца, што з Беларусі ў Бранскую вобласць выехалі тры брыгады медыкаў у суправаджэнні ДАІ і МНС.
Паводле апошніх звестак, шпіталізавана сем пацярпелых, стан аднаго дзіцяці цяжкі.
Як заявіў Следчы камітэт Расіі, 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці ўчыненая атака ударным БПЛА па двухпавярховым (насамрэч аднапаряховым) аўтобусе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 Рэчыцы (Гомельская вобласць). У транспартным сродку, які рухаўся па маршруце Гомель — Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў. Усе накіроўваліся на адпачынак.
СК РФ “устанаўлівае дэталі ўчыненага злачынства і канкрэтных асоб, якія маюць дачыненне да таго, што адбылося”.
Як адзначае рэсурс times.by, гаворка ідзе пра спартыўныя школы ў Гомелі і Рэчыцы. Штогод дзеці з футбольнай секцыі “за бацькоўскія сродкі выязджалі на аздараўленне”, гэтым разам на адпачынак адправілася група дзяцей 2014-15 гадоў нараджэння.
Сярод дзяцей, якія суправаджалі, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2, яна загінула.
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



