Швейцарскі суд прыгаварыў Юрыя Гараўскага да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за выкраданне Анатоля Красоўскага

26 кастрычніка, Позірк. Былы баец беларускага спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Юрый Гараўскі прызнаны вінаватым у выкраданні бізнесмена Анатоля Красоўскага. Прысуд вынесены кантанальным судом Санкт-Галлена (Швейцарыя) 26 кастрычніка, паведамляе “Новы Час” з месца падзей.
Гараўскі прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Пакаранне не датычыцца забойства, вынікае з публікацыі. Па эпізодзе, звязаным са знікненнем былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, ён апраўданы.
У верасні 2023 года суд швейцарскага горада Роршах разгледзеў справу аб гвалтоўным знікненні Захаранкі, Красоўскага і экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Беларусі Юрыя Ганчара ў рамках універсальнай юрысдыкцыі як злачынства супраць чалавечнасці. Суд прызнаў Гараўскага невінаватым, палічыўшы недастатковымі доказы яго віны.
Прадстаўнікі пацярпелых абскардзілі рашэнне.
Паводле інфармацыі выдання, што на апеляцыйным слуханні 22 верасня Гараўскі заявіў, што загад аб выкраданні аддаў Аляксандр Лукашэнка сумесна з былым дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам. Паводле яго, распараджэнне было перададзена праз на той момант міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова і камандзіра САХРу Дзмітрыя Паўлічэнку.
Фігурант заявіў, што 7 траўня 1999 года затрымалі Юрыя Захаранку і “ліквідавалі яго”, а таксама што быў “ліквідаваны Красоўскі”, адзначае “Новы час”.
“На іншыя пытанні аб абставінах знікненняў Гараўскі адказваў неахвотна, а на пытанні адваката пацярпелых Севярына Вальца адмовіўся адказваць. Апошняга слова ён таксама не выкарыстоўваў”, — гаворыцца ў матэрыяле з залы суда.
Пракурор адзначыў, што падчас працэсу 2023 года “было дапушчана шмат памылак пры перакладзе”: “На яго думку, для ўстанаўлення ісціны трэба было ўзяць за аснову паказанні Гараўскага, дадзеныя ім у пракуратуры ў 2021 годзе”.
Адвакат Гараўскага сцвярджала, што тэрмін даўніны па справе скончыўся, паведамляе СМІ: “Адвакат пацярпелых, наадварот, настойваў на неабходнасці прыцягнуць да адказнасці канкрэтнага чалавека за злачынствы незалежна ад яго грамадзянства і тэрыторыі, на якой яны былі ўчыненыя”.
На паседжанні прысутнічалі сваякі зніклых, аднак суд не даў ім магчымасці выступіць. Пасля слухання кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Ілля Нузаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне, адзначыўшы юрыдычную значнасць паказанняў сваякоў аб наступствах знікненняў для іх сем’яў.
Аб тым, што ў Швейцарыі 22 верасня пачаўся апеляцыйны працэс па справе Гараўскага, паведаміў у той жа дзень праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У 2019 годзе Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га быў у складзе т.зв. “эскадрона смерці”, які па загадзе Паўлічэнкі выкраў і забіў Захаранку, а 16 верасня таго ж года — Ганчара і Красоўскага.
На падставе гэтага Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), праваабарончы цэнтр “Вясна” і TRIAL International дабіліся судовага разбору над былым сілавіком, які знаходзіцца за мяжой.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


