“Альфа Банк” у Беларусі павялічыў ліміты для пераводаў паміж картамі
1 жніўня, Позірк. “Альфа Банк” у Беларусі змяніў з 1 жніўня ліміты на пераводы з карты на карту.
Паводле інфармацыі прэс-службы фінансава-крэдытнай установы, для пераводаў па Беларусі і за мяжу выключаны ліміт аб адным пераводзе за чацвёра сутак.
Для пераводаў з-за мяжы на карты банка павялічана максімальная сума ліміту на разавы перавод і адны суткі з 1,5 да 3,5 тыс. рублёў (у эквіваленце); на 30 дзён з 5,5 да 10 тыс. у эквіваленце; выключаны аналагічны сямісутачны ліміт.
“Альфа Банк” у Беларусі працуе з 1999 года (да лістапада 2008 года — “Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый”) і ўваходзіць у структуру кансорцыума “Альфа-Груп”. Цяпер банкаўскаму холдынгу АBH Holdings S.A. належыць 99,9% акцый ЗАТ “Альфа-Банк”.
Па велічыні актываў, крэдытнага партфеля, сродкаў кліентаў, нарматыўнага капіталу банк уваходзіць у першую дзясятку найбуйнейшых банкаў у Беларусі.
Статутны фонд складае каля 101,4 млн рублёў.
7 красавіка 2022 года банк паведамляў, што абмежаванні, якія ўвялі ЗША ў дачыненні да “Альфа Банка” у Расіі, не закранаюць яго дзейнасць. Падкрэслівалася, што “гэта асобны бізнес у складзе міжнароднага кансорцыума”, а таму ў адносінах да яго і бізнесу ў Беларусі “ніякіх абмежаванняў не ўводзілі”.
Мінулай восенню Нацыянальны банк аднёс “Альфа Банк” да другой групы сістэмна значных банкаў на 2023 год.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+