Віцэ-прэм’ер: Беларусь і Расія вызначылі “цвёрдую” цану на газ да канца 2022 года
19 красавіка, BPN. Беларусь і Расія вызначылі “цвёрдую” цану на газ, які пастаўляецца з РФ, да канца 2022 года, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў, размаўляючы з журналістамі ў Екацярынбурзе (Расія) 19 красавіка, сказаў: “У нас падпісана пагадненне паміж Мінэнерга і ПАТ “Газпром” аб фарміраванні цаны. Унесены змяненні ў два міжурадавыя пагадненні ў частцы механізму цэнаўтварэння — мы адышлі ад долара цалкам. Сёння цана за газ вызначана цвёрдая да канца года”.
Паводле слоў Назарава, у першым паўгоддзі неабходна адпрацаваць механізм фарміравання цаны з 2023 года ў рамках Саюзнай дзяржавы. Ён адзначыў, што краіны будуць працаваць у рамках Саюзнай дзяржавы, дарожных карт, якія былі падпісаны ў канцы 2021 года.
Як паведамлялася раней, Беларусь з красавіка пераходзіць на расійскія рублі пры разліках за пастаўкі прыроднага газу, адпаведныя дакументы на сустрэчы 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу падпісалі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення расійскай кампаніі “Газпрам” Аляксей Мілер.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 3 красавіка заявіў, што ўжо сёлета краіна пачне расплачвацца за нафту і газ, якія пастаўляюцца з РФ, у расійскіх рублях. На яго думку, гэта “выгодна эканамічна”, таму што “ўладальнікі доларавых актываў у бліжэйшы час могуць падвергнуцца сур’ёзным выпрабаванням”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка