Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч
4 траўня, BPN. У ноч на 4 траўня памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на жонку палітыка Ірыну.
Яму было 87 гадоў.
У канцы красавіка стала вядома, што Шушкевіча шпіталізавалі ў рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19.
Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1959-м — аспірантуру Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР па спецыяльнасці “Радыёспектраскапія”.
Працаваў на радыёзаводзе ў Мінску, быў дацэнтам кафедры ядзернай фізікі БДУ, прарэктарам Мінскага радыётэхнічнага інстытута, загадчыкам кафедры ядзернай фізікі і прарэктарам БДУ.
Доктар навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР і дзяржаўнай прэміі БССР, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.
У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР, а ў 1990-м — народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Пасля жнівеньскага путчу Шушкевіча абралі спікерам парламента.
У снежні 1991 года ў Белавежскай пушчы разам з прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным і прэзідэнтам Украіны Леанідам Краўчуком зацвердзіў рашэнне аб ліквідацыі СССР і стварэнні СНД.
26 студзеня 1994 года Шушкевіч быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі.
Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 1994 годзе заняў 4-е месца, набраўшы 9,91% галасоў выбаршчыкаў.
У 1995 годзе абраны ў Вярхоўную раду 13-га склікання. Не прызнаў вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года, таму адмовіўся ўвайсці ў склад новастворанай ніжняй палаты парламента — Палаты прадстаўнікоў.
Доўгі час узначальваў партыю “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка