Палітвязнямі прызнаныя яшчэ восем чалавек

25 ліпеня, Позірк. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітвязнямі яшчэ васьмярых чалавек, паведамляе цэнтр “Вясна”. Цяпер такі статус у Беларусі мае 1.164 чалавекі.
Гэта арыштаваныя і асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Аляксандр Мядзведзеў, Дар’я Семашкевіч, Віктар Іваньковіч, Андрэй Андрашчук, Пётр Лунёў, Карына Зяленская, паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) — Яўген Невар, а таксама накіраваны для адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК што Сяргей Шацілаў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 55 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

