МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” грамадзян, аб’яднаных інтэрнет-рэсурсамі “Мая краіна Беларусь”, “Вусы Лукашэнкі”, “Элехтарат” і “Сяргей Бяспалаў” (дапоўнена)
10 чэрвеня, BPN. Міністэрства ўнутраных спраў 9 чэрвеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, аб’яднаных шэрагам вядомых апазіцыйных тэлеграм-каналаў і супольнасцяў у сацыяльных сетках. Інфармацыя пра гэта змяшчаецца ў адпаведным пераліку на сайце МУС.
У пераліку згадваюцца тэлеграм-каналы “Вусы Лукашэнкі”, “Элехтарат”, Historyja, тэлеграм-чаты “Чат Вусы Лукашэнка”, “Чат Элехтарата”, “Рынкавы пляц каля ратушы”, youtube-канал “Сяргей Бяспалаў”, суполкі “Мая краіна Беларусь” у “Фэйсбуку” і “ВКонтакте”, majakrainabelarus — у “Інстаграме” і mkbelarus — у “Твітары”.
12 кастрычніка 2021 года ўрад прыняў пастанову “Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму”, якая рэгламентуе рэалізацыю закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.
У галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у тым жа месяцы папярэдзілі, што “падпіска на экстрэмісцкія каналы і чаты прыводзіць да крымінальнай адказнасці”. Таксама было заяўлена, што “падпісчыкі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці <…> як удзельнікі экстрэмісцкага фарміравання”.
За распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, за ўдзел у дзейнасці “экстрэмісцкіх фарміраванняў” — крымінальная.
На сённяшні дзень пералік “экстрэмісцкіх фармаванняў” налічвае каля 70 пазіцый. Сярод іншых гэтым статусам былі надзеленыя інфармацыйная кампанія БелаПАН, тэлеканал “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Наша Ніва”, “КУКУ” і інш.

- Грамадства
- ГрамадстваАмаль ва ўсіх стаўленне да чужой уласнасці бестурботна-грэблівае, лічаць ідэолагі Акадэміі кіраванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


