Мінасветы Украіны выключыла са школьнай праграмы творы Васіля Быкава і Янкі Купалы
17 жніўня, BPN. Рабочая група Міністэрства асветы і навукі Украіны, якая займалася абнаўленнем навучальных праграм агульнай і сярэдняй адукацыі, выключыла вывучэнне практычна ўсіх твораў беларускіх і рускіх аўтараў.
Прэс-служба дзяржоргана паведаміла, што гэтае рашэнне з’яўляецца “адказам на выклікі, якія ўзніклі ў сувязі з поўнамаштабнай узброенай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі супраць Украіны”.
Творы беларускіх і рускіх аўтараў былі вынятыя з праграм “Замежная літаратура”, “Літаратура (малдаўская і замежная/румынская і замежная/венгерская і замежная)”. Міністэрства не ўдакладняе, што канкрэтна выключана, аднак раней паведамлялася, што ўкраінскія сямікласнікі вывучалі аповесць “Альпійская балада” Васіля Быкава, дзесяцікласнікі — паэму “Тарасава доля” Янкі Купалы (створана на аснове біяграфіі ўкраінскага класіка Тараса Шаўчэнкі), адзінаццацікласнікі — верш “Беражы сябе, Украіна!” Сяргея Законнікава.
Разам з тым у рамках школьнага курса па замежнай літаратуры будуць вывучацца рускамоўныя творы аўтараў, жыццё і творчасць якіх “былі цесна звязаны з Украінай”, — Мікалая Гогаля і Уладзіміра Караленкі (на выбар настаўніка), аповесць Міхаіла Булгакава “Сабачае сэрца” (на выбар навучэнцаў і настаўніка).
У спісе твораў для пазакласнага чытання “пакінуты на выбар настаўнікам” раманы “12 крэслаў” Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова, а таксама “Бабін Яр” Анатоля Кузняцова. Рабочая група прызнала мэтазгодным пакінуць вывучэнне твораў крымскататарскага пісьменніка Таіра Халілава.
Украінскія вучні будуць знаёміцца з творчасцю Жана дэ Лафантэна, О. Генры, П’ера Ронсара, Іагана Гётэ, Генрыха Гейне, Адама Міцкевіча і інш.
Кіраўнік Беларускай Рады культуры (БРК) Сяргей Будкін паведаміў, што ў выніку рэформы адукацыі для вывучэння ва Украіне “застаўся толькі адзін беларускі аўтар — Сяргей Законнікаў”.
Ён нагадаў, што ў траўні БРК звярнулася да Міністэрства асветы і навукі Украіны з просьбай не выключаць са школьнай праграмы па замежнай літаратуры творы беларускіх літаратараў у рамках плана па дэрусіфікацыі, бо ў іх “няма прарасійскіх настрояў і тым больш знакаў прапаганды і расійскага наратыву”. У дакуменце таксама падкрэслівалася, што ўсе гэтыя аўтары “пацярпелі за любоў да Радзімы і самі сталі ахвярамі рэжымаў — савецкага і лукашэнкаўскага”.
“На жаль, пакуль дыялогу не атрымалася і абараніць усіх беларускіх аўтараў не ўдалося”, — канстатаваў Будкін.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+