Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай
20 верасня, BPN. Вярхоўны суд 20 верасня не задаволіў скаргу палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) на рашэнне Гомельскага абласнога суда і пакінуў у сіле прыгавор — 8 гадоў калоніі, напісаў у “Фэйсбуку” яе муж палітычны аглядальнік Ігар Ільяш.
Разам з тым, паводле слоў мужа палітзняволенай, ВС адкарэктаваў фармулёўку абвінавачання — “выдача дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве” заменена на “шпіянаж”.
Разгляд скаргі прайшоў у закрытым рэжыме.
Як паведамлялася, 13 ліпеня Гомельскі абласны суд прыгаварыў Андрэеву да 8 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паколькі раней яна ўжо была прыгаворана да зняволення, шляхам частковага складання канчатковым пакараннем ёй прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 8 гадоў і 3 месяцы. Адлік вядзецца з моманту затрымання ўвосені 2020 года.
Працэс над Андрэевай пачаўся 4 ліпеня і праходзіў у закрытым рэжыме.
Андрэева была затрымана разам са сваім аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года. Яна вяла жывы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“плошча Перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску).
У лютым 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў журналістак вінаватымі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), і прыгаварыў да двух гадоў калоніі.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
3 верасня Чульцова выйшла на волю.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка