Апублікаваны ўказ аб разжалаванні сілавікоў — у спісе член пераходнага кабінета Сахашчык, ваенныя эксперты Лебядок і Паротнікаў, спартсменка Ціманоўская, фатограф Дзмітрыеў
21 верасня, BPN. На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 19 верасня “Аб пазбаўленні воінскіх (спецыяльных) званняў, класных чыноў”.
У спісе 83 чалавекі. 76 пазбаўлена званняў, 7 — класных чыноў.
Сярод разжалаваных супрацоўнікаў сілавых структур 10 палкоўнікаў, 16 падпалкоўнікаў, 16 маёраў, 11 капітанаў, 9 старэйшых лейтэнантаў, 4 лейтэнанты, 1 старэйшы прапаршчык, 5 прапаршчыкаў, 2 старэйшыя сяржанты, 2 сяржанты.
Звання падпалкоўнік запасу пазбаўлены прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы камандзір 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык. Яго сын Аляксандр пазбаўлены звання маёр.
У спісе таксама арыштаваны ў ліпені ваенны эксперт Ягор Лебядок (старэйшы лейтэнант запасу), эксперт па пытаннях бяспекі Андрэй Паротнікаў (капітан міліцыі запасу), лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская (прапаршчык унутранай службы запасу), былы фатограф недзяржаўнай газеты “Новы час” Дзмітрый Дзмітрыеў (падпалкоўнік міліцыі запасу).
Класнага чыну дарадца юстыцыі пазбаўлены былы работнік Генеральнай пракуратуры, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў ByPol Алег Талерчык. Пракурорскія работнікі Яўген Бабак і Наталля Лашч пазбаўлены чыноў юрыста 1 і 2 класа адпаведна. Бабак прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і распальванні варожасці. Арыштаваная ў жніўні Лашч нібыта незаконна распаўсюджвала звесткі аб прыватным жыцці калег.
Гэта другі такі ўказ пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 і пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. Першы быў выдадзены 4 траўня 2021 года і ўключаў 86 прозвішчаў (3 палкоўнікі, 18 падпалкоўнікаў, 11 маёраў, 22 капітаны, 22 старэйшыя лейтэнанты, 3 лейтэнанты, 2 прапаршчыкі, 1 старшына, 4 старэйшыя сяржанты).
Сярод іх былі вядомыя ў 1990—2000-я гады дзеячы апазіцыі Уладзімір Барадач (палкоўнік), Сяргей Аніська, Валерый Костка (падпалкоўнікі), кіраўнік аб’яднання сілавікоў, якія пакінулі сістэму ў знак пратэсту ByPol Аляксандр Азараў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў (падпалкоўнікі міліцыі запасу), былы баец спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Ігар Макар (старэйшы лейтэнант міліцыі запасу).
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+