Ніна Багінская: Пасля шпацыраў са сцягам возяць у Навінкі, каб даказаць маю неадэкватнасць, але лекары адмаўляюцца шпіталізаваць
3 лістапада, BPN. Пасля шпацыраў з бел-чырвона-белым сцягам Ніну Багінскую часцяком адвозяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў мінскім мікрараёне Навінкі, распавяла ў інтэрв’ю BPN 75-гадовая актывістка.
Апошні выпадак здарыўся 19 верасня, калі Багінская выйшла за нагоды 31-й гадавіны абвяшчэння дзяржаўным сцягам бел-чырвона-белага (быў такім да рэферэндуму 1995 года).
“Я пайшла гуляць ад Акадэміі мастацтва, паўтарыла чын Алеся Пушкіна*. Цэлую гадзіну ішла, — адзначыла грамадская актывістка. — У руцэ бчб невялікі, на грудзі [плакат] “Палітвязням свабоду”. Мяне ўзялі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС на мосце праз Свіслач”.
Паводле словаў Багінскай, яе са сцягам і плакатам даставілі ва ўпраўленне міліцыі. Там яна патлумачыла акцыю тым, што сцяг гістарычны, а 2022 год Лукашэнка абвясціў годам гістарычнай памяці.
“Пасадзілі мяне за краты, дзе сядзяць злачынцы. Мне іх шкада, бо не зусім адэкватны там быў чалавек. Я акцыю зладзіла непадпарадкавання: сталі мяне распытваць, а я не размаўляю, бо пасадзілі за краты. Я не злачынца”, — сказала Багінская.
Пасля “выклікалі хуткую дапамогу з Навінак”. “Не першы раз выклікаюць. Хочуць даказаць, што я не зусім адэкватная”, — лічыць актывістка. У той раз Багінская ў Навінках “падпісала паперы”, і яе адпусцілі. “Але не зусім, а зноў прывезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна і пасадзілі ў камеру. Я пасмяялася. Ваду паспела папіць, калі я была ў Навінках, але хацелася есці”, — распавяла актывістка. У камеры яна была разам з жанчынай, якая яе пазнала.
“Пасля зноў выклікалі хуткую дапамогу і адвезлі да кіраўніка “Навінак”. Ён кажа мне: “Спадарыня Ніна, па цэнтры не хадзіце. Мне пакаранне будзе за маіх лекараў, што цябе, спадарыня, не хочуць абвесціць ненармальнай. Наступны раз, Ніна, бяры сцяг ідзі гуляй па лесе. Ужо стаміліся, спадарыня Багінская, пісаць адмовы”, — успамінае актывістка. Пасля гэтага яе вызвалілі.
У кастрычніку 2020 года Аляксандр Лукашэнка публічна папрасіў сваіх сілавікоў не затрымліваць Багінскую: “Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі [Зянона] Пазняка працавала. Ну, малайчына, яна перакананы чалавек”.
Нягледзячы на даручэнне Лукашэнкі, Багінскую затрымліваюць, але суды яе не арыштоўваюць, а толькі штрафуюць. У лістападзе 2020 года у яе кватэры адбыўся ператрус.
Напрыканцы кастрычніка пра Ніну Багінскую напісала нямецкая газета Berliner Morgenpost, якая назвала яе “апошнім беларускім дэманстрантам”.
* 25 сакавіка 1989 года, падчас святкавання 71-й гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, мастак Алесь Пушкін напісаў 12 плакатаў, супярэчных дзяржаўнай ідэалогіі, іх планавалася пранесці па галоўным праспекце Мінска да плошчы перад домам ураду. На адным з плакатаў быў намаляваны дзяржаўны сцяг БССР узору 1951 года і надпіс “Хопіць сацыялістычнай, адродзім народную Беларусь!”. Калоне ўдалося сабрацца каля тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер акадэмія мастацтваў) на перакрыжаванні Ленінскага праспекта (потым Скарыны, Незалежнасці) і прайсці некалькі дзясяткаў метраў да Дома друку, дзе мастак быў арыштаваны ў ліку астатніх 130 чалавек. Пушкіна асудзілі на два гады зняволення ўмоўна з пяцігадовым выпрабавальным тэрмінам. Цяпер мастак адбывае пяцігадовы тэрмін зняволення за “здзек над дзяржаўнымі сімваламі” і “распальванне варожасці”.
См. таксама па тэме:
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады падтрымаць зварот Літвы ў МКС з нагоды злачынстваў рэжыму ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэпутат Зінгерыс заклікаў беларусаў і літоўцаў да адзінстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала прэм'ер-міністраў краін Паўночнай рады быць лідарамі "ў беларускім пытанні" ў ЕС і НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская літаратура пайшла б іншым шляхам без масавага расстрэлу 1937 года — паэт і праваабаронца СысМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦэны на прампрадукцыю выраслі ў Беларусі за год на 7,1% — гэта другі паказчык у ЕАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва спыніла рэкордную з пачатку года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЦэны на сельгаспрадукцыю з пачатку года ў ЕАЭС выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка