Мінюст Украіны зарэгістраваў грамадскае аб’яднанне “Пагоня” на чале з кікбаксёрам Віталем Гурковым
21 лістапада, BPN. Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала грамадскае аб’яднанне “Пагоня”. Заснавальнікамі аб’яднання выступілі беларусы, якія стала пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка “Пагоня”. Дырэктарам аб’яднання прызначаны беларускі спартсмен, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў.
“Мэтай стварэння грамадскага аб’яднання “Пагоня” з’яўляецца падтрымка беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне, а таксама кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расейскіх акупантаў і злачыннай дыктатуры лукашенкі (так у арыгінале. — BPN.)”, — паведамляе аднайменны полк.
Адзначаецца, што ў хуткім часе аб’яднанне абвесціць працэдуру ўступлення ў свой склад, а таксама накіруе вітальныя лісты партнёрам і запрашэнне да супрацы.
Гуркоў уваходзіць у склад Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, якое дзейнічае за мяжой. У кастрычніку яно запісала зварот, у якім заклікала беларускую армію не ўдзельнічаць у вайне Расіі супраць Украіны.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПад эгідай EESC плануецца правесці мерапрыемствы па падтрымцы беларускіх ініцыятыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 11 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНацбанк: Колькасць укладчыкаў за два гады зменшылася на 1,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі ў 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства