Жыхара Пінска з інваліднасцю пасля затрымання з ІЧУ забрала хуткая дапамога
15 снежня, BPN. Жыхара Пінска Мікалая Клімовіча, інваліда 2-й групы, які перанёс аперацыю на сэрцы і інсульт, затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС праз рэпост антываеннага паведамлення, дзе прэзідэнта Расіі параўноўвалі з Гітлерам. Да суда Клімовіча змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, але з-за пагаршэння стану адтуль яго забрала хуткая дапамога.
“Я падпісваюся ў сацыяльных сетках як Мікалай Верасень. Сам здзіўляюся, як ГУБАЗіК знайшоў мяне менавіта па гэтым ніку. Можа быць, згуляла, што там ёсць маё фота на фоне ўкраінскага сцяга. Затрымалі праз мае праўкраінскія погляды. Я выступаў супраць вайны, і, можна сказаць, вельмі жорстка”, — распавёў BPN Клімовіч.
Паводле слоў жыхара Пінска, ён ставіў “класы” антываенным допісам, капіраваў паведамленні, дзяліўся імі у некалькіх сацыяльных сетках.
“Я зрабіў у 13 гадзін перапост публікацыі, дзе Пуціна параўналі з Гітлерам. Там было напісана: “Фашысты — гэта тыя людзі, хто нападае на чужыя краіны, а не тыя, хто абараняе сваю радзіму”. Пуцін быў на ёй у эсэсаўскай форме, ззаду свастыка. Яны да гэтага прычапіліся. Ужо ў 15.00-15.30 [13 снежня] супрацоўнікі ГУБАЗіКа былі ў мяне дома”, — распавёў актывіст.
Сілавікі, дадаў ён, зрабілі выгляд, што прыйшоў участковы, не паказалі пасведчаннняў і не прадставіліся, толькі сказалі: “Ты ўжо зразумеў, хто мы такія”. Далі падпісаць дзве паперы: пратакол затрымання і пратакол допыту. Пасля завезлі ў кабінет, дзе было напісана пра ГУБАЗіК.
“Тры разы яны спрабавалі зрабіць відэазапіс пра маё “пакаянне”, у іх ледзь-ледзь атрымалася. Я не прызнаваў віну. Сказаў, што рабіў гэтыя перапосты, бо выступаў і выступаю супраць вайны, і тое, што я публікаваў, было антываеннага характару”, — адзначыў Клімовіч.
Паводле слоў суразмоўцы, яго перавозілі з аднаго ўчастку ў другі, позна ўвечары, каля 23 гадзінаў, яму стала блага. Але міліцыянты адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу. “Нельга было патэлефанаваць родным, не мог папярэдзіць, што мяне затрымалі. Пасля адвезлі ў ІЧУ, на “падвал”, — сказаў актывіст.
“Круцілі рукі, калі апраналі кайданкі. Праз тое, што я перанёс 1 траўня інсульт, рукі пачалі вельмі моцна балець, быццам бы кіпнем аблілі. Прасіў не апранаць на мяне кайданкі, я і так пайду. Міліцыя сказала “не”: паложана, значыць, трэба весці у кайданках. Мяне закінулі ў машыну, выцягнулі з яе, сам я зайсці і выйсці не змог. Наручнікі сціснулі рукі так, што да гэтага часу ёсць сінякі”, — паведаміў жыхар Пінска.
Ён таксама адзначыў, што паказаў дакументы пра інваліднасць, пра тое, што была складаная аперацыя на сэрцы. Калі яго прымушалі апранацца і распранацца, былі бачныя шнары пасля яе. “Я пасля аперацыі чатыры дні ляжаў у штучнай коме, бо не мог апрытомнець. Вырашалася пытанне, што я мог і не выжыць. І інсульт у мяне. Такі “букет”. Таму групу далі. Кажу міліцыянтам: “Урачы мяне выратавалі, а вы мяне зараз у гроб загоніце. Я магу да раніцы і не выжыць”. Яны пасмяяліся”, — паведаміў Клімовіч.
У ІЧУ ён сказаў супрацоўнікам, што моцна баляць галава і сэрца. “Вырашылі выклікаць хуткую. Урачы праверылі мой ціск: 190 на 100. Атрымаліся вялікія праблемы з сэрцам. У ІЧУ зрабілі ўкол і завезлі ў лякарню, дзе мне надалі першую дапамогу. Сказалі: інакш мог бы да раніцы і не дажыць у сувязі з ускладненнем на сэрцы”, — патлумачыў Клімовіч.
З лякарні яго адпусцілі дадому 14 снежня з абавязкам прыйсці на суд 23 снежня. На Клімовіча складзены пратакол за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
“Як гэтыя допісы могуць быць экстрэмісцкага зместу, калі я выступаю супраць вайны? У мяне ва Украіне вельмі шмат сваякоў жыве. Не магу датэлефанавацца, не ведаю, што з маімі роднымі цяпер у Чырвоным Лімане, Запарожжы, Зарэчным на мяжы Беларусі і Украіны. Я за іх перажываю… Я заняў праўкраінскую пазіцыю. ГУБАЗіК, хутчэй за ўсё, узяў мяне праз мае погляды антываенныя. Але я не мог паступіць па-іншаму як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, як чалавек паводле чыста маральных меркаванняў. Ведаў, што рана ці позна патраплюся, мяне папярэджвалі, але не мог стаяць у баку, калі ў свеце такое адбываецца”, — падкрэсліў актывіст.
“Яны не павінны былі затрымліваць інваліда другой групы, абіраць захадам забеспячэння адміністрацыйнага працэсу знаходжанне пад вартай. Нават калі ёсць склад правапарушэння, яны павінны былі яго адпусціць яшчэ ўчора (13 снежня. — BPN.) пад распіску, што ён павінен з’явіцца ў суд. На мой погляд, гэта парушэнне, але, на жаль, у нас такое дапускаецца”, — пракаментаваў BPN пінскі праваабаронца Алесь Рамановіч.
- Эканоміка
- ЭканомікаТры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ турбулентны час журналісты могуць даваць людзям голас, але не мусяць займаць нейкі бок — кіраўнік БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс — беларусам: Мы будзем разам з вамі да свабодыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі першая беларуская сям'я вычарпала судовыя варыянты абскарджвання адмовы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала спалучаць ціск і дыпламатыю для вызвалення палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПартрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 класа, паўстанне 1863 года апісваецца "максімальна нейтральна" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАсноўнай праблемай беларускія культурніцкія арганізацыі за мяжой лічаць недахоп фінансавання — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка