Літва дэнансуе пагадненне аб прыгранічным супрацоўніцтве з Беларуссю
18 студзеня, BPN. Урад Літвы пастанавіў на пасяджэнні 18 студзеня дэнансаваць пагадненне з Беларуссю аб асноўных прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.
“Рэалізацыя двухбаковага міжурадавага пагаднення з Беларуссю немагчымая ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі і не будзе магчымая ў найбліжэйшай будучыні”, — заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.
Пагадненне паміж Беларуссю і Літвой іаб асноўных прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва было падпісана 1 чэрвеня 2006 года. У ім выкладзены прынцыпы супрацоўніцтва ў галіне перамяшчэння транспартных сродкаў і пасажыраў праз граніцу, абмену інфармацыяй, аказання дапамогі на граніцы ў выпадку надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Як патлумачылі ў МУС Літвы, рашэнне прынятае ў святле палітычнай сітуацыі ў Беларусі, “пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, інструменталізацыі рэжымам Лукашэнкі міграцыі супраць краін Еўрасаюза і яго ўдзелу ў вайне супраць Украіны”.
У кастрычніку 2020 года Літва прыпыніла выплаты Беларусі і яе партнёрам па бягучых праектах у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва, а 25 лістапада мінулага года скасавала пагадненне аб супрацоўніцтве з МУС Беларусі.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка29 снежня зафіксавана рэкордная за апошнія паўтара тыдня колькасць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


