be
Arrow
Мінск 09:13

Другі раз за дзень абнавіўся “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”

3 сакавіка, BPN. “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” 3 сакавіка абнавіўся двойчы. Першае абнаўленне адбылося днём, другое — бліжэй да вечара.

Суд Салігорскага раёна Мінскай вобласці 24 лютага прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” старонкі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” “Міхал Вітушка” (апошні адкрыты для ўсіх карыстальнікаў запіс на старонцы зроблены ў 2014 годзе) і закрытай супольнасці “Міхал Вітушка: жыцьцё за Беларусь” (72 ўдзельнікі).

Вітушка — адзін з лідараў нацыянальна-вызваленчай арганізацыі “Беларуская самаабарона”, якая выступала супраць савецкай улады і дзейнічала на Палессі напярэдадні і на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Гэты ж суд прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” старонку ў “ВКонтакте” “Правы альянс” (414 удзельнікаў, не абнаўляецца з 2019 года). “Правы альянс” пазіцыянуе сябе як аб’яднанне беларускай правай моладзі, якое кіруецца прынцыпам трох “П”: пазітыўнасць, патрыятызм, прынцыповасць.

Рашэннем суда Полацкага раёна і Полацка (Віцебская вобласць) ад 1 сакавіка “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаная суполка ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” “Экстрэмістская паказуха” (6.500 удзельнікаў). На старонцы публікуюцца відэасюжэты блогера Андрэя Павука, акаўнты якога ў сацыяльных сетках раней былі ўключаны ў “спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

На самога Павука, які знаходзіцца за межамі Беларусі, летась у снежні была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Раней ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК.

Падзяліцца: