Літва мае намер прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за арганізацыю нелегальнай міграцыі
5 красавіка, BPN. Урад Літвы 5 красавіка ўхваліў ініцыятыву Міністэрства юстыцыі аб мерах па прыцягненню рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за арганізацыю нелегальнай міграцыі.
Вільнюс мае намер выставіць Мінску іск “за невыкананне палажэнняў пратакола аб незаконным правозе мігрантаў па сушы, моры і паветры, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”. У адпаведнасці з гэтым пратаколам Мінюст Літвы “пачне перамовы аб перадачы спрэчкі ў арбітраж ці Міжнародны суд”.
“Дыктатары не маюць імунітэту да міжнароднага права, — заявіла міністр юстыцыі Эвеліна Дабравольска. — Пасля [Уладзіміра] Пуціна настала чарга рэжыму Лукашэнкі ўзяць на сябе адказнасць (17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ. — BPN.). <…> Рэжымы, адказныя за парушэнні міжнароднага права, у гэтым выпадку за хвалю нелегальнай міграцыі, павінны будуць кампенсаваць нанесеную сваімі дзеяннямі шкоду”.
Чыноўніца падкрэсліла, што Літва павінна “прадэманстраваць здольнасць абараняць свае інтарэсы і, нарэшце, прадухіліць выкарыстанне міграцыі <…> для дасягнення палітычных мэт”.
Міністр унутраных спраў Агне Білатайце канстатавала, што Літва выкарыстоўвала “ўсе магчымыя інструменты” абароны ад “гібрыднай атакі рэжыму Лукашэнкі з прымяненнем мігрантаў” — “ад усталявання на мяжы фізічнага бар’ера, самых сучасных сістэм маніторынгу да ўнясення змяненняў у міграцыйную палітыку ЕС”.
“Прававы бар’ер не менш важны, чым фізічны, — падкрэсліла яна. — Справа, распачатая ў Міжнародным судзе ААН, стане яшчэ адным важным прававым крокам, якім Літва не толькі абароніць свае інтарэсы, але і прыцягне ўвагу міжнароднай супольнасці да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”.
Літоўскі Мінюст звярнуў увагу: калі ў 2019 годзе было 74 выпадкі нелегальнай міграцыі, 2020-м — 37, то ў 2021 годзе зафіксавалі 8.106 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, а 2022-м — 10.599.
Ад пачатку года ў Літву не прапусцілі 690 нелегальных мігрантаў з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасля таго як Вільнюс прыняў рашэнне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, патокі нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Да пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасля зноў выраслі. Самы папулярны кірунак, як сведчыць статыстыка, — польскі.
Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеянні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка