Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб новых санкцыях для расіян і беларусаў (дапоўнена)
14 красавіка, BPN. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб новых санкцыях для расіян і беларусаў, паведамляе 14 красавіка яго прэс-служба.
У сваім указе Наўседа прапануе сейму “цалкам прымяніць усе сем абмежавальных мер да грамадзян Беларусі і Расіі”.
Адзначаецца, што кіраўнік Літвы не бачыць падстаў “усталёўваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх краін дзяржаў-агрэсараў” і прапануе “прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры” да грамадзян Беларусі і Расіі, “у сувязі з ваеннай агрэсіяй, ажыццёўленай гэтымі дзяржавамі супраць Украіны”.
“Літва павінна паслядоўна прытрымлівацца сваёй прынцыповай пазіцыі, што і Расія, і Беларусь з’яўляюцца краінамі-агрэсарамі ў адносінах да Украіны, як у рэалізацыі знешнепалітычнага, так і ў нацыянальным заканадаўстве”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Вядома, што ў абедзвюх гэтых краінах да гэтага часу ёсць людзі, якія не падтрымліваюць і нават выступаюць супраць рэжымаў, якія ўчыняюць ваенныя злачынствы. Дзверы для іх заўсёды былі і будуць адчынены, — заявіў Наўседа. — Аднак, з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Літвы , няма падстаў для рознай ацэнкі грамадзян Беларусі і Расіі”.
На думку прэзідэнта, “у Літве цудоўна разумеюць, што вайна супраць Украіны… настолькі зблізіла двух агрэсараў, што яны абодва ўяўляюць пагрозу не толькі для сваіх суседзяў, рэгіёну, але і ўсёй Еўропе як адзінае мілітарызаванае, напоўненае нянавісцю тэрытарыяльнае аб’яднанне”.
Таксама Наўседа сваім вета прапануе замацаваць у законе аб абмежавальных мерах прававы механізм, які б “спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных нацыянальных віз і дазволаў” на часовае або пастаяннае пражыванне, а таксама аблегчыў дэпартацыю з Літвы асоб, якія “парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежаванні. “.
4 красавіка сейм Літвы ў другім чытанні прыняў закон аб абмежавальных мерах у адносінах да грамадзян Беларусі і РФ у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Большасць санкцый для беларусаў у параўнанні з першым чытаннем змякчэла.
Закон прадугледжвае прыпыненне прыёму заяў на атрыманне віз для грамадзян Расіі і Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі падача заявы ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы.
Для расіян уводзіцца часовае прыпыненне падачы заявак на атрыманне часовага віду на жыхарства, беларусаў гэтая частка закона не закране.
Закон аб нацыянальных санкцыях уключае ў сябе забарону на ўвоз і вываз украінскіх грыўняў у Літву і з Літвы грамадзянамі Расіі і Беларусі.
Ён уводзіць абмежаванне для грамадзян і кампаній РФ на набыццё нерухомасці. На беларусаў, а таксама створаныя і кіруемыя грамадзянамі Беларусі кампаніі, дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца.
За закон прагаласавалі 76 дэпутатаў сейма, супраць — 13, устрымаліся 34.
Да яго прыняцця паведамлялася, што Наўседа можа накласці на яго вета, калі абмежаванні супраць беларусаў і расіян будуць няроўнымі.
Пасля прыняцця дакумента стала вядома, што літоўскі прэзідэнт мае намер прынамсі прааналізаваць прапісаныя ў ім абмежаванні.
На сустрэчы 5 красавіка дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская і кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайце дамовіліся сфарміраваць рабочую групу, якая будзе разглядаць практычныя пытанні, звязаныя з жыццём беларусаў у Літве.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка