На думку Лукашэнкі, ААН і АБСЕ ператвараюцца ў “інстытуты ціску і канфрантацыі”
18 траўня, BPN. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “намаганнямі нашых заходніх апанентаў” ператвараюцца “ў інстытуты ціску і канфрантацыі, становяцца падручнымі сабачкамі для заходніх дзяржаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 траўня ў Мінску на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння савета Парламенцкай асамблеі АДКБ.
“Мы лічым недальнабачнымі і безадказнымі падобныя дзеянні”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, АБСЕ са свайго боку зрабіла недастаткова для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне (развязаную РФ вайну супраць украінскага народа ён па-ранейшаму называе “спецыяльнай ваеннай аперацыяй”).
“Калі АБСЕ — гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, калі ў Еўропе разгараецца гэты канфлікт, ну час ужо проста сабрацца на вышэйшым узроўні, паглядзець адзін на аднаго і прыняць нейкія рашэнні. Або хаця б паразмаўляць, калі не зможам прыняць”, — лічыць Лукашэнка.
“Мы з расіянамі шмат разоў прапаноўвалі: давайце сустрэнемся, абмяркуем праблемы. Яшчэ да спецыяльнай ваеннай аперацыі, — дадаў ён. — Нуль. Ніякага абмеркавання не трэба. Гэта сведчыць пра тое, што трэба адно — вайна. І яны робяць усё для таго, каб падвесці нас да гэтай вайны, каб развязаць гэтую вайнушку”.
Некаторыя структуры ААН, а таксама АБСЕ раней неаднаразова крытыкавалі рэжым Лукашэнкі. Так, 11 траўня Пастаяннай радзе АБСЕ быў прадстаўлены “Даклад аб сур’ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года”, падрыхтаваны дакладчыкам у рамках Маскоўскага механізма АБСЕ прафесарам Эрве Асэнсіа.
У дакладзе апісваецца сітуацыя ў Беларусі за апошнія два гады, прыводзяцца звесткі пра парушэнні правоў чалавека, прыняцце законаў, якія ідуць насуперак з міжнародным правам, апісваюцца шматлікія факты парушэння міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе ўладамі Беларусі.
17 сакавіка быў апублікаваны даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка, у якім асуджаюцца масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. На думку аўтара, некаторыя задакументаваныя парушэнні правоў чалавека “могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавечнасці”. У краіне назіраецца “непрымальная карціна беспакаранасці і амаль поўнага знішчэння грамадзянскай супольнасці і асноўных свабод”.
30 красавіка ў віншаванні генеральнага сакратара Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Антоніа Гутэрыша з днём нараджэння Лукашэнка назваў яго “адным з нямногіх сімвалаў кансалідацыі сусветнай супольнасці”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. Улады ў Мінску пастаянна адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў расійскай “спецыяльнай ваеннай аперацыі” ва Украіне, усяляк падтрымліваючы РФ, але “нікога не забіваючы”.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства