Украіна ўвяла санкцыі на 5 і 10 гадоў супраць двух фізічных і шасці юрыдычных асоб у сферы беларускага ВПК
1 ліпеня, BPN. Указам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ўведзена ў дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 1 ліпеня аб новых санкцыях супраць Расіі і Беларусі.
У санкцыйныя спісы ўключаны дзве фізічныя і шэсць юрыдычных асоб у сферы беларускага ваенна-прамысловага комплексу.
10 гадоў абмежавальныя меры будуць дзейнічаць у адносінах да:
Аляксандра Мароза (15.06.1975) — дырэктара Мінскага механічнага завода імя Вавілава — кіруючай кампаніі холдынгу “БелОМА”, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу;
Аляксея Шкадарэвіча (27.10.1947) — вучонага ў галіне лазернай фізікі і прыборабудавання, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
заводаў “Дыяпраектар” (Рагачоў), “Зеніт-БелОМА” (Вілейка), “Оптык” (Ліда), беларуска-нямецкага сумеснага прадпрыемства “Цэйс-БелОМА” (Мінск).
5 гадоў пад санкцыямі будуць знаходзіцца:
канструктарскае бюро “Беспілотныя верталёты” (Мінск), Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў Нацыянальнай акадэміі навук.
Санкцыі ўключаюць 12 пунктаў для фізічных асоб і 14 — для юрыдычных, у тым ліку:
— блакаванне актываў;
— абмежаванне або поўнае спыненне гандлёвых аперацый, транзіту праз тэрыторыю Украіны;
— спыненне вывазу капіталу за межы Украіны;
— спыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;
— ануляванне ліцэнзій і іншых дазволаў на тую ці іншую дзейнасць;
— забарону ўдзелу ў прыватызацыі;
— забарону перадачы тэхналогій.
Папярэдні раз Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларусі сёлета 27 траўня.
Падрабязней і перадгісторыя:
Украіна ўвяла санкцыі яшчэ супраць 20 прадпрыемстваў беларускага ВПК
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



