У Беларусі 11 новых палітвязняў, у тым ліку грамадзянін Польшчы
8 жніўня, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.494, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Палітвязнямі прызнаныя асуджаныя да пазбаўлення волі:
грамадзянін Польшчы Роберт Тампала (арт. 368 і 369 Крымінальнага кодекса, 3 гады);
Аляксандр Баравік (арт. 369; 1 год); Міхаіл Анціпаў (арт. 370; 1,5 года); Дзмітрый Белямук (130, 368, 369; 3 гады); Вячаслаў Салодкі(368; 1 год); Аляксандр Маляўко (368 і 370; 1,5 года); Яўген Білаброўка (368; 1 год); Сяргей Гутарэнка (188; тэрмін невядомы); Дзмітрый Папкоў (367 і 368; 2 гады); Эдуард Верамчук (369 і 368; 2 гады);
Вячаслаў Родзін, асуджаны па арт. 369 да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (1,5 года).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.
Адпаведную заяву акрамя “Вясны” падпісалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Даведка “Позірку”:
арт. 188 КК — паклёп;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка