Італія рашуча настроена працягваць барацьбу за свабоду Беларусі і Украіны — сенатар Тэрцы
7 лістапада, Позірк. Поўную падтрымку беларускім дэмакратычным сілам выказаў кіраўнік “групы сяброў Беларусі” ў сенаце Італіі Джуліо Тэрцы 7 лістапада ў Берліне на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Тэрцы — “экс-міністр замежных спраў і адзін з самых уплывовых дыпламатаў Італіі” — падтрымаў “памкненне беларусаў да еўрапейскай перспектывы”. Бакі абмеркавалі сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, падтрымку іх сем’яў, рэабілітацыю былых вязняў, дамовіліся разам “арганізаваць серыю мерапрыемстваў у італьянскім парламенце”.
У гэты ж дзень Тэрцы выступіў на сустрэчы членаў парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, у якой таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Францыі, дыстанцыйна — Ірландыі, ЗША, Украіны, а таксама Еўрапарламента.
Італьянскі сенатар перадаў Ціханоўскай, якая наведвала Рым летась у ліпені, “прывітанне і словы падтрымкі” ад прэм’ер-міністра Джорджыі Мелоні.
“Той візіт зрабіў моцнае ўражанне на парламентарыяў і прадстаўнікоў урада, з якімі яна сустракалася, — адзначыў ён. — Дзякую вам, спадарыня Лідар, за <…> падвышэнне дасведчанасці маёй краіны пра рэальную сітуацыю ў Беларусі і пра цвёрдую рашучасць вашага народа”.
У пацвярджэнне “рашучай падтрымкі, якую Рым мае намер аказаць беларускай апазіцыі, усталяванню свабоды і дэмакратыі” ў Беларусі і Украіне, Тэрцы прадставіў пазіцыю італьянскага “ўрада, парламенцкай большасці і прэм’ер-міністра”.
“Тое, што адбываецца сёння ў свеце, з’яўляецца — у тым ліку і асабліва — вынікам расійскага ўварвання ва Украіну, бо калі правілы мірнага суіснавання, міжнароднага права не працуюць, усплёскі гвалту памнажаюцца, — заявіў парламентарый. — Калі мы дазволім дзейнічаць прынцыпу: хто мацнейшы ў ваенным плане, той можа свабодна ўрывацца да сваіх суседзяў, то мы апынемся ў свеце хаосу, які нас знішчыць. Таму дапамагчы Украіне абараніць сябе — адзіны спосаб абараніць нашыя нацыянальныя інтарэсы”.
“У сваёй агрэсіўнай вайне супраць Украіны [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін знайшоў блізкага саюзніка ў асобе [Аляксандра] Лукашэнкі, які таксама нясе адказнасць за здзейсненыя злачынствы”, — падкрэсліў Тэрцы. Сярод іх “сур’ёзныя злачынствы супраць чалавечнасці, выкраданне дзяцей, пераўтвораная ў зброю міграцыя, жорсткае абыходжанне з палітвязнямі, пераслед дысідэнтаў”.
Паводле слоў парламентарыя, выступленне Ціханоўскай на слуханнях 5 ліпеня 2022 года ў Рыме, у якім яна заявіла пра прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай цывілізацыі, пагрозу гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці з боку Лукашэнкі, “зрабіла моцнае ўражанне на італьянскіх сенатараў”. Яны “выказалі поўную падтрымку беларускаму дэмакратычнаму руху і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету”, адзначыў Тэрцы.
“Я перакананы, што дзяржавы — члены ЕС павінны, як таго патрабуе Еўрапарламент, хутка распрацаваць мэтавую праграму дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій, у тым ліку ўдасканаліць працэдуры надання прытулку і часовай абароны ў ЕС усім, хто імкнецца атрымаць статус палітычнага ўцекача. Не менш важнае прыняцце новых санкцый, а таксама правядзенне магутнай кампаніі ў падтрымку палітвязняў і дысідэнтаў”, — заявіў ён.
Італьянскіх парламентарыяў, паводле слоў Тэрцы, непакоіць рашэнне беларускіх уладаў “не выдаваць пашпарты сваім грамадзянам, якія жывуць за мяжой, і не падаўжаць пратэрмінаваныя дакументы”. “Асаблівай увагі”, сказаў ён, “заслугоўвае дэпартацыя дзяцей з Украіны ў Расію і Беларусь, якую рэжым Лукашэнкі ажыццяўляе сумесна з Масквой”.
На заканчэнне Тэрцы запэўніў, што ў парламенце, урадзе і грамадзянскай супольнасці Італіі пануе “непахісная прыхільнасць працягваць рашучую барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, як і ва Украіне”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка